Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 7 °C

Яны не вярнуліся. Але памяць будзе жыць вечна. 15 лютага — 30 гадоў з дня вываду савецкіх войск з Афганістана

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 1

Пост опубликован: 15.02.2019

Нядаўна газета “СБ. Беларусь сегодня”  надрукавала артыкул “Афганістан: незабытая вайна”. Сваімі ўспамінамі, думкамі,  меркаваннямі,  праблемамі дзяліліся ўдзельнікі  ваенных дзеянняў  у Афганістане. Публікацыя нікога не можа  пакінуць раўнадушным. Сёння прывядзём цытату  з таго матэрыялу — словы  генерал-маёра запаса, дырэктара НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага  ўпраўлення  Акадэміі ўпраўлення  пры Прэзідэнце, доктара  юрыдычных навук,  прафесара  Станіслава Князева, якія найлепшым чынам характарызуюць савецкіх салдат і афіцэраў: “З намі былі Узброеныя Сілы Афганістана:  спецслужбы, разведка і контрразведка, міліцыя. Але  самае складанае    даставалася нам, таму што ў нас лепшая  вывучка, дысцыпліна,  узбраенне, тэхніка. І яшчэ нас адрозніваў маральны дух. Гераізм і  драматызм — два бакі аднаго і таго ж стану чалавека. І хаця я ваяваў    у Афганістане ў званні падпалкоўніка, заклікаў бы захапляцца гераізмам салдат, на якіх выпаў увесь жах вайны.



Цяпер здзіўляюцца: яны ж ішлі на смерць! Афіцэр рахтуецца да таго, каб абараняць Радзіму і памерці,  калі трэба. Гэта спакон вякоў было справай гонару.  Так нас выхоўвалі ў ваенных вучылішчах, а мы выхоўвалі салдат,   якія разумелі, што так трэба:   Радзіма паслала…”.

Не ўсе вярнуліся з той вайны дамоў жывымі і здаровымі.  Хтосьці загінуў, хтосьці прапаў без вестак. Боль ад страты роднага, блізкага чалавека, сябра,  аднакласніка, земляка —   ён не  праходзіць. Ніколі не пройдзе. Мы будзем памятаць іх,  салдат афганскай вайны.

АДАМАЎ Ігар Мікалаевіч Нарадзіўся 30.10.1961 г. у г. Нясвіжы. У 1978 г. з залатым медалём скончыў сярэднюю школу № 109 г. Масквы і паступіў на сацыяльна-эканамічны факультэт Інстытута краін Азіі і Афрыкі на аддзяленне міжнародных экана-мічных адносіны. Рэферэнт-перакладчык шырокага профілю. Спецыялізаваўся на Афганістане. Вучыўся толькі на выдатна. У лютым 1981 г. быў камандзіраваны перакладчыкам у апарат Галоўнага Ваеннага Саветніка ў Афганістане. Загінуў 17.08.1981 г. Пахаваны на Паўночных могілках у г. Мінску. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, афганскімі ордэнам “Зорка” ІІІ ступені і медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”, знакам ЦК ВЛКСМ “Воінская доблесць”.

АСАДЧУК
Аляксандр
Іванавіч
Нарадзіўся 04.05.1945 г. у с. Нова-Пакроўка Прыморскага краю. Вучыўся ў СШ №1 г. Астрагожска Варонежскай вобласці. У лістападзе 1964 г. прызваны ў рады Савецкай Арміі. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе. У 1969 годзе звольніўся ў запас, жыў у Нясвіжы. Працаваў на аўтабазе №17, затым — дырэктарам раённага Дома культуры. У жніўні 1972 г. зноў звязаў свой лёс з Савецкай Арміяй. 02.08.1982 г. маёр А. І. Асадчук загінуў у баі ў Афганістане. Пахаваны ў г. Нясвіжы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”.

КАРПОВІЧ
Аляксандр
Аляксандравіч
Нарадзіўся 05.05.1946 г. у в. Выня Капыльскага раёна.
У 1964 г. скончыў сярэднюю школу г. Нясвіжа. Паступіў у Бакін-скае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча, якое закончыў з адзнакай у 1968 годзе. У 1981 г. маёр А. А. Карповіч быў накіраваны ў Афганістан.
Выконваючы баявое заданне, цяжка захварэў і памёр 13.05.1982 г. Пахаваны на радзіме, у в. Выня.
Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

КУРЫЛА
Анатоль
Ігнатавіч
Нарадзіўся 27.05.1944 г. у в. Сноў Нясвіжскага раёна. У 1960 г. пасля заканчэння васьмі класаў паступіў у ПТВ №23 г. Мінска. У 1963 г. прызваны ў Савецкую Армію. Падчас службы скончыў курсы авіятараў. Пасля дэмабілізацыі працаваў на Мінскім велазаводзе. З 1973 г. — на звыштэр-міновай службе ў авіяцыі. З 8 кастрычніка 1987 г. — у Афганістане.
22 кастрычніка 1987 г. пасля баявога вылету, калі самалёт ішоў на пасадку, быў збіты недалёка ад Джэлалабада. Загінуў увесь экіпаж, у тым ліку і прапаршчык А.І. Курыла. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”.

МАСТОЎСКІ
Юрый
Міхайлавіч
Нарадзіўся 25.01.1965 г. у г. Нясвіжы. У 1979 г. скончыў 8 класаў сярэдняй школы № 2, потым — Мінскае сувораўскае вучылішча. У 1986 г. скончыў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча. Быў накіраваны ў Афганістан камандзірам узвода мінамётнай батарэі. Лейтэнант Ю. М. Мастоўскі загінуў 26.07.1987 г. у правінцыі Герат. Пахаваны ў в. Рудаўка Нясвіжскага раёна. За мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”. Навечна занесены ў спісы навучэнцаў Нясвіжскай сярэдняй школы №2 (цяпер — гімназія).

СЛЫСЕНКА Уладзімір Іванавіч Нарадзіўся 14.08.1960 г. у в. Друцкаўшчызна Нясвіж-скага раёна. У 1977 г. скончыў Пагарэльцаўскую сярэднюю школу, у 1978 г. — Мінскае ПТВ № 114. У 1979 г. Фрунзенскім райваенкаматам горада Мінска прызваны ў рады Узброеных Сіл. Служыў у групе савецкіх войскаў у Германіі. У студзені 1980 г. накіраваны ў Афганістан у вайсковую часць палявая пошта 51931, разведчык. Малодшы сяржант У. І. Слысенка загінуў у баі 15.09.1980 г. у правінцыі Герат. Пахаваны ў в. Друцкаўшчызна. За мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагаро-джаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”.

 

Падрыхтавана па матэрыялах ДУ “Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей”.

ПІХІЧ Васіль Васільевіч Нарадзіўся 31.03.1965 г. у в. Еськавічы Нясвіж-скага раёна. Скончыў Ліпскую сярэднюю школу ў 1982 г. і вучэбна- вытворчы камбінат у в. Сноў. Працаваў слесарам-рамонтнікам у калгасе “17 верасня”. 11.05.1983 года Няс-віжскім райваенкаматам прызваны ў рады Узброеных Сіл. Пасля заканчэння вучэбнага падраздзялення накіраваны ў Афганістан. 27.06.1984 г. прапаў без вестак пры выкананні воінскага абавязку.

 

Першыя страты на чужой зямлі

Маёр Міхаіл Мікалаевіч   ЧУРЫЛА (25.11.1939 г. — 25.12.1979 г.) — старшы інжынер 128-га гвардзейскага ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка па авіяцыйным абсталяванні.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна. Пасля заканчэння Кіеўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча звязаў свой лёс з ваеннымі паветранымі сіламі  СССР.

25 снежня 1979 г. наш зямляк  у складзе экіпажа самалёта     ІЛ-76, на борце якога знаходзіліся 37 савецкіх дэсантнікаў, быў камандзіраваны ў Афганістан. Пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Кабула самалёт быў абстраляны з зенітных гармат мяцежнікаў, пасля чаго ўрэзаўся ў гару. Усе загінулі.

Гэтая катастрофа адкрыла лік страт савецкіх войскаў у Афганістане. Доўгі час пра яе не прынята было згадваць.

Маёра М.М. Чурылу пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана”.

Работнікі нашага музея спрабавалі знайсці сваякоў Міхаіла Мікалаевіча або іншых людзей, якія маглі б расказаць пра яго больш. Але, на жаль, нашы пошукі не ўвянчаліся поспехам. Таму звяртаемся да чытачоў “Нясвіжскіх навін”: калі ў каго ёсць звесткі пра  М. М. Чурылу, паведаміце ў газету ці ў наш музей.

 

Вольга ШКРАБІНА,

старшы навуковы

супрацоўнік Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага

музея.

 

 

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!