Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

… І зноў пра гора-бацькоў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Адбылося пазачарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Балцянковым. На ім разглядалася толькі адна справа — хадайніцтва ДУА “Сейлавіцкі НПК д/с-СШ” аб прызнанні непаўналетняй вучаніцы маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне і адабранні яе ў бацькоў. З мая мінулага года 8-гадовая дзяўчынка знаходзілася ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Бацькі ж яе перыядычна “вызначаліся” злоўжываннем спіртнымі напоямі і сямейнымі скандаламі, за што прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. У сям’і адсутнічалі і належныя ўмовы для жыцця і развіцця дзіцяці.



Камісія прыняла рашэнне прызнаць дзяўчынку маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне і забраць яе ў сацыяльны прытулак. У гора-бацькоў будзе паўгода, каб выкарыстаць шанц адумацца і вярнуць дзіця.

Аксана ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!