Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Турнір памяці Героя Сацыялістычнай Працы. Пераможца — каманда СВК “Агракамбінат Сноў”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Добрай традыцыяй у СВК “Агракамбінат Сноў”  стала правядзенне штогод напярэдадні Дня жанчын  баскетбольнага турніру памяці  Героя Сацыялістычнай Працы  Алены Андрэеўны Сцепановіч, былой  свінаркі агракамбіната. Пры жыцці Алены Андрэеўны  турнір называўся “на прыз Героя Сацыялістычнай Працы…”. Яна сама прысутнічала  на ім, уручала пераходны кубак  камандзе-пераможцы. Цяпер гэта спартыўнае мерапрыемства — даніна павагі і памяці працавітай калгасніцы, настаўніку моладзі, добраму, шчыраму чалавеку, актыўнаму  ўдзельніку грамадскага жыцця, якую аказваюць праўленне і прафсаюзны  камітэт гаспадаркі, калегі, землякі, моладзь і людзі ва ўзросце, спартсмены.



Удзельнікі турніру

Вось і сёлета  быў арганізаваны такі турнір. Ён стаў 38-м па ліку.  Спаборнічалі  чатыры каманды:  работнікаў СВК “Агракамбінат Сноў”; студэнтаў, моладзі аграгарадка Сноў; ААТ “Гарадзейскі цукровы  камбінат”; ветэранаў спорту г. Нясвіжа.

Урачыста адкрыў турнір  член Савета Рэспублікі кіраўнік  агракамбіната Мікалай Радаман. Ён з цеплынёй  успомніў пра Алену Сцепановіч, падкрэсліў пра неабходнасць захоўваць добрую традыцыю правядзення  спаборніцтваў і пажадаў  цікавай гульні і імкнення да перамогі.

Момант гульні

Пасля адкрыцця турніру  яго арганізатары і ўдзельнікі  ўсклалі кветкі на магілу Алены  Андрэеўны Сцепановіч.

Пераможцам турніру стала каманда СВК “Агракамбінат Сноў”. Лепшым яе іграком прызнаны Ілля Івахнін, які  працуе ўкладчыкам-упакоўшчыкам на перапрацоўчай вытворчасці. Другое месца  заняла каманда Гарадзейскага  цукровага камбіната. Трэці прызёр — каманда ветэранаў з   г. Нясвіжа. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце агракамбіната, старшыня прафкама Уладзімір Слабко ўручыў камандзе-пераможцы пераходны  кубак, грамату і грашовую прэмію ад праўлення гаспадаркі. Граматы і прэміі атрымалі таксама прызёры турніру.

Старшыня прафкама Уладзімір Слабко ўручае ўзнагароду баскетбалісту Іллі Івахніну

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фотаздымкі прадастаўлены прафкамам

СВК “Агракамбінат Сноў”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!