Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 10 °C

За перамогу ў конкурсе змагаліся чатыры мнагадзетныя сям’і Нясвіжчыны

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.03.2019

Учора, 19 сакавіка, у раённым цэнтры культуры адбыўся раённы конкурс “Мнагадзетная сям’я года”. Удзел у ім узялі чатыры сям’і Нясвіжчыны Анастасія і Дзмітрый Івашка з Нясвіжа, Іна і Генадзь Катовіч з пасёлка Новагарадзейскі,  Сняжана і Іван Лукша з Затур’і, Таісія і Пётр Качура з вёскі Гусакі.

Кожны з удзельнікаў рыхтаваўся да мерапрыемства, адчувалася лёгкае хваляванне — ці ўсё атрымаецца, як ацэніць сямейную творчасць глядач і журы.



У гэты дзень удзельнікі падзяліліся сваім маленькім сямейным шчасцем, сваімі рэцэптамі штодзённых радасцей. Адчувалася, што і маленькім, і дарослым добра жывецца побач, што кожны атрымлівае сваю часцінку цяпла ад сямейнага ачага, шануе гісторыю свайго роду, і, вядома, стараецца рабіць усё, каб любоў і павага адзін да аднаго перамаглі ўсе жыццёвыя складанасці. Бо на самой справе свет цікавы і бязмежны, калі яго напаўняюць каханне мамы і таты, усмешкі дзяцей, іх таленты і захапленні…

Па выніках конкурсу кожная сям’я прызнана лепшай у розных намінацыях. Пад шчырыя апладысменты балельшчыкаў удзельнікам конкурсу арганізатары свята на чале са старшынёй журы — намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама А.М. Балцянковым — уручылі дыпломы пераможцаў, каштоўныя падарункі і салодкія пачастункі для дзяцей.

Нясвіжчына рыхтуецца да чарговага сямейнага свята  — першага этапу абласнога конкурсу на лепшую мнагадзетную сям’ю і на званне “Мнагадзетная сям’я года Міншчыны”, які адбудзецца ў красавіку.

Падрабязнасці раённага конкурса — на старонках “НН”.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!