Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Запрашаюць сноўскія магазіны

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.03.2019

Адным са структурных  падраздзяленняў  СВК  “Агракамбінат Сноў”, якое паспяхова  развіваецца, з’яўляецца фірменны гандаль.

Першы сноўскі магазін  адкрыўся ў 1994 годзе, калі мясаперапрацоўчы цэх даў першую прадукцыю. Цяпер у гаспадарцы 15 гандлёвых кропак,  у тым ліку фірменных — 11, заняты ў гандлі 280 чалавек.

У 2018 г. тавараабарот  фірменнага гандлю склаў 41 мільён 650 тысяч рублёў. Рост да ўзроўню  2017 года — 121,8 %. Удзельная вага тавараабароту  агракамбіната ў  тавараабароце Нясвіжскага раёна — 19,2 %.



Фірменны гандаль прынёс летась свайму сельгаспрадпрыемству 761473 рублі прыбытку, рэнтабельнасць склала 1,8 % (рост да папярэдняга года — 131 %).

Асартымент сноўскіх магазінаў вельмі багаты. 75 %  рэалізацыі складае ўласная  прадукцыя. Нагадаем: на перапрацоўчай вытворчасці агракамбіната выпускаюць больш за  300 найменняў каўбас, розных вэнджаных мясных прадуктаў і іншых вырабаў.

Прадавец магазіна № 7 СВК “Агракамбінат Сноў” Валянціна Качагарава

— Апошнім часам змянілася структура продажу, — адзначае начальнік гандлёвага  аддзела агракамбіната Валерый Міклаш. — Рэалізуецца больш мясная прадукцыя  ахалоджаная, паўфабрыкаты. Раней большы попыт быў  на гатовую. Аналіз работы за мінулы год паказаў: мы прадалі праз  фірменны гандаль на 572,6 тоны болей  ахалоджанай прадукцыі і на 146,4 тоны меней каўбас — у параўнанні з 2017 годам. Людзі пачалі болей гатаваць дома самі.

25 % тавараў у магазінах — пакупныя. Гэта прадугледжана  для стварэння зручнасці наведвальнікаў, прыцягнення іх у кропкі  фірменнага гандлю. Як паведаміў  Валерый Міклаш, сярэдняя рэалізацыйная  нацэнка ў іх па ўсіх таварах невялікая — 12,3 % (на нешта — 20 %, на нешта — 8 %). Снаўчане лічаць: лепш  устанавіць прымальную нацэнку і мець большую абарачальнасць тавару, а за кошт гэтага — і большую грашовую масу.

— Працаваць у нас нялёгка, — падкрэслівае Валерый Яўгенавіч. — Напрыклад, у снежні месячны  тавараабарот дасягнуў 4 мільёны 200 тысяч рублёў. На аднаго чалавека месячная нагрузка складае 13 — 16 тысяч рублёў, а ў нашым магазіне ў  Стоўбцах  даходзіць да 20 ты-сяч. Гэта вельмі высокія паказчыкі. Праўда, і зарплата ў нас  дастойная. Ёсць за што папрацаваць. Проста так грошы не плацяць.

І людзі працуюць сумленна. Штогод самых лепшых  адзначаюць у Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай  прамысловасці АПК, на справа-здачным сходзе гаспадаркі. Вось і  сёлета на ім былі адзначаны 30 чалавек з фірменнага гандлю.

Прадаўцы магазіна № 8 СВК “Агракамбінат Сноў” Алена Высоцкая і Ала Бабарэка дэманструюць тавар

Сетка сноўскіх магазінаў расце. Узяты яны ў арэнду ў райспажыўтаварыстве ў вёсцы Пагарэльцы і аграгарадку Друцкаўшчызна. Першы поўным ходам працуе з лістапада мінулага года. Другі на перыяд рамонту гандлёвай  залы размяшчаўся ў больш сціслых умовах, але на днях прыняў пакупнікоў у поўнай гатоўнасці. Дарэчы, нават у прыстасаваных  умовах Друцкаўшчызненскі магазін ужо даваў 35 — 45 тысяч рублёў выручкі ў месяц, а падчас прыналежнасці  райспажыўтаварыству — па 10 тысяч  рублёў. Выхадных тут няма, пакупнікам можна зайсці ў любы  дзень — для гэтага і паставілі двух прадаўцоў.

Нядаўна, у лютым, прыняў наведвальнікаў магазін кулінарыі ў Нясвіжы. Гэта пятая гандлёвая кропка  “Снова” ў нашым райцэнтры. Для жыхароў бліжэйшых вуліц  ён стаў сапраўды крокавай даступнасці. Думаю, што несвіжане і прыезджыя  належным чынам ацэняць старанні кіраўніцтва агракамбіната зрабіць іх жыццё больш камфортным.

Акрамя стацыянарных кропак (нагадаю: яшчэ яны ёсць у Снове, Салігорску, Стоўбцах, Мінску), увесь наш раён і вытворчае  падраздзяленне “Арда” Клецкага раёна  абслугоўваюць чатыры сноўскія  аўтамагазіны. Іх маршруты ўзгоднены з Нясвіжскім райвыканкамам. Гэты від абслугоўвання  таксама запатрабаваны. Зімой кожны аўтамагазін дае па 30 тысяч рублёў выручкі ў месяц, летам — да 40 тысяч. Усе магазі-ны абсталяваны  тэрміналамі для  разлічвання за пакупкі банкаўскімі картачкамі.

У СВК “Агракамбінат Сноў” растуць аб’ёмы вытворчасці  прадукцыі, аб’ёмы перапрацоўкі малака і мяса — адпаведна,  павялічваецца і рэалізацыя. Вітрыны і паліцы магазінаў запоўнены самымі разнастайнымі  таварамі. Адышлі ў нябыт тыя гады, канец 80-х — пачатак 90-х, калі паліцы пуставалі, той  перыяд цяпер здаецца нейкім  пачварным сном. Мы крочым па шляху стварэння, і снаўчане з году ў год множаць свае здабыткі: дзеля сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў, дзеля іншых лю-дзей, дзеля Бацькаўшчыны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!