Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Жыве памяць…

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 1 0

У аўторак, 12 сакавіка, у Нясвіжы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна Нясвіжа, былога пробашча касцёла Божага Цела, ксяндза-прэлата Гжэгажа Каласоўскага. Удзел у іх прынялі ўсе, хто шануе памяць аб гэтым выдатным чалавеку, што выратаваў ад разбурэння гістарычны храм, у якім служыў, і клапаціўся яшчэ пра дзесяць з лішкам прыходаў, дзе шмат гадоў не было святароў. Пачэснымі гасцямі мерапрыемстваў сталі іерарх каталіцкага касцёла на Беларусі, біскуп Пінскі, Антоній і Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.



Спачатку на гарадскіх могілках адбылося ўскладанне кветак да магілы Гжэгажа Каласоўскага, а таксама да магілы ганаровага грамадзяніна Нясвіжа, мітрафорнага протаіерэя, настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа Дзмітрыя Хмеля.

Ён шмат гадоў быў верным сябрам ксяндза Каласоўскага. У памяць святароў былі ўзнесены малітвы. Пасля у касцёле Божага Цела адбылася святая імша. Затым у кінатэатры “Салют” быў паказаны дакументальны фільм аб гісторыі Нясвіжа, у якім прагучала апошняе інтэрв’ю святара. Пасля чаго пачаўся вечар, прысвечаны яго памяці. Падрабязнасці — у наступных выпусках «НН».

[metaslider id=»63956″]

1 Comment

1 Comment

  1. wiktoria:

    Wyrazy szacunku i podziękowania Czcigodnemu i Drogiemu sercom wszystkich Nieświeżan Księdzu Kanonikowi Piotrowi Szarko, godnemu następcy śp Ks Grzegorza Kołosowskiego, za pamięć o swoim Poprzedniku i zorganizowanie tej podniosłej uroczystości.
    Redakcji wielkie dzięki za reportaż-byłam w Nieświeżu z Wami. Wiktoria Żukiewicz, Świnoujście

Добавить комментарий для wiktoria Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!