У пятніцу, 19 красавіка, у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры прайшоў адборачны тур конкурсу на лепшую сям’ю “Сям’я года Міншчыны”.
Разам з прадстаўнікамі Нясвіжчыны ў ім удзельнічалі сямейныя каманды з Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Любан-скага, Пухавіцкага, Слуцкага, Салігорскага, Стаўбцоўскага, Старадарожскага, Уздзенскага, Чэрвеньскага раёнаў. У праграме мерапрыемства былі майстар-класы сямейных каманд, якія праходзілі ў фае РЦК, і іх выступленне на сцэне. Яно ўключала конкурс “Мой радавод” і прэзентацыю сацыяльна значнага праекта “Мая сям’я — мая краіна”.
Крытэрыямі ацэнкі сем’яў сталі глыбіня і паўната раскрыцця тэмы, арыгінальнасць прадстаўленай ідэі, дызайн, творчасць, аптымізм і з’яднанасць, актыўны ўдзел дзяцей, эстэтычнасць.
На ўрачыстым адкрыцці конкурсу яго ўдзельнікаў і групы іх падтрымкі прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, а прадстаўнічае журы ўзначаліў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абл-выканкама Алег Семянчук.

Пераможца занальнага тура конкурсу — сям,я Івашка з Нясвіжа
Ацэньваць удзельнікаў было вельмі нялёгка, таму што тыя зрабілі ўсё магчымае, каб цікава прадставіць сваю сям’ю, свой род і расказаць пра карысць, якую яны прыносяць іншым людзям — ад дапамогі інвалідам і сіротам да прапаганды здаровага ладу жыцця.
У выніку пераможцам занальнага тура конкурсу “Сям’я года Міншчыны” стала сям’я Івашка з Нясвіжа. У Дзмітрыя Сяргеевіча, як кажуць у наро-дзе, “залатыя” рукі, якія ўмеюць практычны ўсё, а Анастасія Аляксандраўна, майстар па прычосках, зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Нягле-дзячы на тое, што галава сям’і змог паўдзельнічаць у прадстаўленні сваёй сям’і толькі віртуальна, перадаўшы відэа-прывітанне сваім родным і ўсім удзельнікам мерапрыемства з Расійскай Федэрацыі, дзе ён зараз знаходзіц-ца на працы, яго жонка Анас- тасія Аляксандраўна і дачушкі Мілана, Ульяна, Дзіана, Паліна і Арынушка так па-мастацку прадставілі сваю сям’ю і свой радавод, што іх выступленне глыбока закранула самыя тонкія струны душы кожнага прысутнага ў зале і стала сапраўдным гімнам роднаму кутку і ўвогуле нашай радзі-ме — Беларусі, “зямлі пад белымі крыламі”. Сям’я Івашка выхоўвае ў сваіх дачок і прапагандуе на ўласным прыкладзе павагу да гісторыі свайго роду, да народных традыцый.
Другое месца было прысуджана артыстычна-спартыўнай сям’і Наталлі і Андрэя Піхцяровых са Слуцка. Наталля Фёдараўна вя-дзе ў Слуцкай дзіцячай школе мастацтваў клас фартэпіяна, а Андрэй Васільевіч працуе ў Слуцкай ЦРБ інструктарам па спорце. Ён адзіны чалавек у Слуцку, які абсталяваў мікрааўтобус для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, некалькі гадоў запар удзельнічае ў конкурсе “Слуцкі асі-лак”. Дочкі Марыя і Ганна і сын Макар у сям’і Піхцяровых растуць у атмасферы любові, мастацтва, адданасці любімай справе і міласэрнага стаўлення да людзей.

Сям’я Наталлі і Андрэя
Піхцяровых са Слуцка

Сям’я Людмілы і Сяргея Круковіч з Салігорска
Трэцяе месца заняла сям’я Круковіч з Салігорска. Людміла Мікалаеўна працуе кіраўніком фізічнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі, Сяргей Леанідавіч — электрагазазваршчыкам у адной з арганізацый горада. Яны выхоўваюць траіх дзяцей — Лізавету, Аляксея і Арсенія. Муж і жонка Круковіч лічаць, што “дзеці — гэта вялікая адказнасць, але гэта самае галоўнае, што ў нас ёсць”. Яны дзеляцца са сваімі дзецьмі жыццёвай мудрасцю: “Раўняйцеся на бацькоў і любіце адно аднаго”. І ў прэзентацыі свайго радаводу яны зрабілі акцэнт на дзяцей, з чым тыя выдатна справіліся, прадстаўляючы “Летапіс” і “Герб” сваёй сям’і. А ўзнятыя ўверх у фінале выступлення лісты паперы ў форме дубовых галінак, з якіх склалася прозвішча “КРУКОВІЧ”, сімвалічна прыўзнялі над сцэнай усю іх дружную сям’ю.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад яго арганізатараў, а пераможцы з прызёрамі — і грашовыя прэміі.
Зрабіць сямейнае мерапрыемства сапраўдным святам дапамаглі канцэртныя нумары салістаў РЦК і невялікі, але вельмі эмацыянальны лялечны спектакль, падрыхтаваны студыяй сучаснай казкі цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна, які вельмі спадабаўся самым маленькім удзельнікам конкурсу.
Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні ў многім дзякуючы спонсарам — СВК “Агракам-бінат Сноў”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, філіялу “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам”, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, ПУП “РагозаГатэль”.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.