Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

Адказнасць за ўчынкі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.04.2019

Адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх на чале з намеснікам старшыні камісіі Вольгай Макаравай. На ім было разгледжана тры выпадкі парушэння заканадаўства, два з якіх звязаны з распіваннем алкагольных напояў.

Два 17-гадовыя юнакі нашага раёна, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі Баранавічаў і Дзяржынска, распівалі алкагольныя напоі (піва), кожны ў сваёй кампаніі сяброў, у грамадскім месцы паўторна. Гэта адбывалася ў розны час, але ў адным месцы — ля будынка Новагара-дзейскага СЦК і А, дзе парушальнікі былі заўважаны супрацоўнікамі міліцыі. Адзін з фігурантаў атрымаў штраф памерам 2 базавыя велічыні, другі — 3 (сваю віну юнак не прызнаў).



Трэцяя справа тычылася дарожна-транспартнага здарэння, якое здзейсніў непаўналетні жыхар Нясвіжа, навучэнец Уздзенскага ліцэя. Не маючы вадзіцельскіх праў, ён сеў за руль аўтамабіля бацькі. Вяртаючыся з райбальніцы, юнак па сваёй неасцярожнасці з’ехаў на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з другім аўтамабілем. У выніку абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, а паездка сына абышлася бацькам у 30 базавых велічынь.

Па месцы вучобы з падлеткамі праводзіцца прафілактычная работа.

Парушальнікі ўсвядомілі здзейсненае і абяцалі больш не рабіць падобных учынкаў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!