У сакавіку, калі мы наведалі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, звяно ў складзе механізатараў Юрыя Мануліка і Казіміра Ройкі запраўляла глебу арганічнымі ўгнаеннямі пад цукровыя буракі. Вопытныя механізатары дзейнічалі хутка і арганізавана, бо справу сваю ведаюць на “выдатна”. Юрый Аляксандравіч на энерганасычаным МТЗ-3522 з агрэгатам ПМФ-18 за дзень раскідваў каля 800 тон арганікі.
— Усё залежыць ад таго, наколькі будзе напоўнены арганікай прычэп: чым больш пагрузіць, тым больш вывезу і ўнясу. А Казімір Ройка пагрузчыкам кіруе ўмела, вось і атрымліваецца такі добры вынік, — патлумачыў нам Юрый Манулік.
Зараз механізатары працуюць у гаражы: Казімір Эдуардавіч рамантуе пагрузчык, Юрый Аляксандравіч рыхтуе касілку да ўборкі зялёных кармоў.
Аксана ГРОХ.