Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 11 °C

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.05.2019

Шаноўныя  жыхары Нясвіжчыны!

Штогод, у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Афіцыйныя сімвалы з’яўляюцца неад’емнымі атрыбутамі суверэннай дзяржавы.

Рашэнне аб увядзенні дзяржаўных сімвалаў Беларусі было прынята на падставе праведзенага рэферэндума. 14 мая 1995 года беларусы ўпершыню ў гісторыі прынялі ўдзел у вырашэнні пытання дзяржаўнай важнасці. Тады болей за 75 працэнтаў насельніцтва краіны  падтрымала прапанову Прэзідэнта аб увядзенні новага Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.



Зараз беларускія сімвалы з’яўляюцца прадметам гордасці і здабытку цэлай нацыі. Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала, сёння наша краіна мае свой непаўторны “твар” у сусветнай суполцы.

Шанаваць і паважаць свой герб і сцяг — абавязак і справа гонару кожнага з нас. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці суправаджаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняюць сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.

У гэты святочны вясновы дзень жадаем вам, шаноўныя несвіжане і жыхары раёна, добрага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай Бацькаўшчыны — Беларусі!

Нясвіжскі раённы

выканаўчы камітэт.

Нясвіжскі раённы

Савет дэпутатаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!