Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Няхай шуміць дубрава… У Снове ўвекавечылі памяць Герояў працы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У суботу, 11 мая, у аграгарадку Сноў  адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Героям Сацыялістычнай Працы Я.В. Аляксанкіну, А.А. Сцепановіч, М.У. Даменікану і Герою Беларусі М.А. Карчміту. Мерапрыемства было прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



 

 

 

Удзел у ім прынялі член Савета Рэспублікі, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» М.В. Радаман, ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа і Мінскай вобласці М.М. Худая, прадстаўнікі раённых аб’яднанняў і арганізацый, родныя знакамітых землякоў, навучэнцы Сноўскай сярэдняй школы.

М.М. Худая цёпла прывітала прысутных, нагадала моладзі аб тым, які бясцэнны ўклад у развіццё іх рэгіёна ўнеслі героі працы сноўскай зямлі. Менавіта  да такіх людзей адносіцца першы старшыня калгаса імя Калініна  (цяпер — СВК «Агракамбінат Сноў») Якаў Аляксанкін. Гады яго праўленння — гэта час станаўлення, пераўтварэнняў і поспехаў. Дзякуючы Якаву Васільевічу, калгас стаў першым калгасам-мільянерам у раёне, славіўся сваімі дасягненнямі на ўсю рэспубліку і СССР. Міхаіл Карчміт, прадпрымальны, моцны і рашучы кіраўнік, вельмі шмат зрабіў для паспяховага развіцця гаспадаркі ў цяжкі перыяд пераходу да рынкавай эканомікі, спаўна аддаючы веды, талент, сілы гэтай адказнай справе. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас аператара па вырошчванні парасят СВК  «Агракамбінат Сноў» Алены Сцепановіч і першага сакратара Баранавіцкага райкама КПБ Мікалая Даменікана, якія таксама ўнеслі неацэнны ўклад у паспяховае развіццё народнай гаспадаркі.

Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК «Агракамбінат Сноў» Уладзімір Слабко, другі сакратар райкама Камуністычнай партыі Беларусі Віталь Раманчук і кіраўнік сельгаспрадпрыемства Мікалай Радаман падзякавалі ўсім за адданую працу і пажадалі далейшага плёну і моцнага здароўя.

Затым госці мерапрыемства выканалі пачэсную місію — пасадзілі маладыя дубы на Алеі Памяці ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля кожнага маладога дрэўца была размешчана шыльда з подпісам — на памяць будучым пакаленням.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!