На мінулым тыдні прайшлі спаборніцтвы сярод санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны арганізацый Нясвіжскага раёна. На гэты раз месцам для правядзення была абрана пляцоўка ў Марысіным парку.
Падчас спаборніцтваў прадстаўнікі каманд-удзельніц прадэманстравалі добрае веданне тэорыі, зладжанасць практычных дзеянняў санітарных фарміраванняў у экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях. Фотарэпартаж з месца правядзення — у наступных нумарах “НН”.