Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

“Белагра-2019”. Карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла другое месца сярод жывёлін трэцяй  лактацыі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

На конкурсе племянных кароў

малочнай пароды, што праходзіў

падчас міжнароднай выставы

“Белагра-2019”, карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла другое месца сярод жывёлін

трэцяй  лактацыі.

Дэманстравалася на выставе і першацёлка Мечта с МТК “Сычы”, якая “прывезла” дамоў атэстат І ступені. “У яе выдатныя паказчыкі: дае больш за 39 кілаграмаў малака ў суткі, тлустасць яго — 3,93 %, утрыманне бялку — 3,4 %, — расказвае загадчык МТК “Сычы” Анастасія Роўда. — Ускладваем на яе  вялікія спадзяванні: поў-насцю патэнцыял раскрыецца на чацвёртай лактацыі”.



Даглядалі і даілі сваіх падапечных на выставе ветурач Андрэй Кадлубай, аператар па штучным асемяненні кароў Андрэй Чаргейка, аператары машыннага  даення Алена Астроўская і Наталля Вялічка.

Другое месца ў намінацыі “чацвёртая лактацыя і вышэй” заняла карова Роза з МТК “Жанкавічы” ААТ “Новае жыццё”. Як расказала заатэхнік-селекцыянер гаспадаркі  Тамара Чурак, якая з аператарам  па штучным асемяненні Аляксандрам Лабажэвічам  суправаджала карову на выставе, ад Розы атрымліваюць штодзённа 51 — 56  кілаграмаў малака. Пры сярэднім надоі за 2018 год па гаспадарцы 8410 кілаграмаў Роза дала  за трэцюю лактацыю 11759 кілаграмаў малака тлустасцю 3,75 %, з утрыманнем 3,43 % бялку.

Нашы рагатыя прызёры ўзнагароджаны Кубкамі, дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!