Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Навіны АПК

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 10.07.2019

Сёлета ў Беларусі плануюць сабраць 7,6 мільёна тон збожжа. Акрамя гэтага, у сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках будзе вырашчана звыш         1 мільёна тон бульбы, 560 тысяч тон гародніны і 150 тысяч тон пладова-ягаднай прадукцыі.

Па стане на 9 ліпеня ў сельгаспрадпрыемствах раёна, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, убрана 135,3 га азімага рапсу. Усяго гэта культура займае 2525 гектараў. Малоцяць рапс ААТ “17 верасня”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Сейлавічы”, ЗАТ “1 Мая” і “Агракамбінат Нясвіжскі”. Сярэдняя ўраджайнасць алейнага насення складае 35,3 ц/га. Самая высокая яна на дадзены момант у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 42 ц/га.



Як паведамілі “НН” у райсельгасхарчы, па стане на раніцу 9 ліпеня ў гаспадарках раёна назапашана 107360 тон сенажу і 6451 тона сена. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 7,19 ц кармавых адзінак. Вышэй гэты паказчык у ААТ “Лань-Нясвіж” — 12,5 ц, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 11,5 ц, “Новае жыццё” — 10,5 ц кармавых адзінак.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!