Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Працоўныя пенсіі ў Беларусі вырастуць з 1 жніўня

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 23.07.2019

Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 жніўня 2019 года ў сярэднім на 6,6 працэнта за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.



У сярэднім пенсіі ўзрастуць з Br405,05 у ліпені да Br431,8 у жніўні. Сярэдні памер пенсій па ўзросце складзе ў сярэднім Br446,1. Пераразлік будзе праводзіцца зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, павялічанай на 7 працэнтаў. Дадатковыя расходы бюджэту фонду ў сувязі з гэтым пераразлікам складуць Br66,2 млн у месяц (Br331 млн да канца 2019 года).

Усяго на выплату пенсій у 2019 годзе плануецца накіраваць Br12,544 млрд. Чакаецца, што дзякуючы чарговаму павышэнню ў 2019 годзе ўдасца выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы ў памеры 40 працэнтаў.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!