Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

VI форум рэгіёнаў. Дапаўняць адзін другога

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.07.2019

Удзельнікам VI Форуму рэгі-ёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў нядаўна ў Санкт-Пецярбургу, быў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман. Ён вельмі зацікаўлены ў актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Таму што экспарт гаспадаркі, якую Мікалай Вячаслававіч узначальвае без малога 15 гадоў, поўнасцю арыентаваны на Расію. Але, паколькі яна амаль на 100 % задавальняе патрэбу ў мясе птушкі і свініны за кошт уласных рэсурсаў, рынак звужваецца. Акрамя таго, новы расійскі стандарт на кансервы з ялавічыны зменшыў летась рэнтабельнасць продажу ў “Снове” амаль удвая.



Адзін са шляхоў вырашэння праблем, што паўстаюць, — адкрытая размова вось на такіх форумах, з удзелам кіраўнікоў дзяржаў. Прытым, Мікалай Радаман заклапочаны не толькі справамі сваёй гаспадаркі. Ён — кіраўнік рэспубліканскага аграпрамысловага саюза “Бел-АПС”, і за іншых, як кажуць, сэрца баліць. VI Форум рэгіёнаў даў надзею на актывізацыю супрацоўніцтва паміж краінамі.

— Складанасцей яшчэ нямала, — кажа Мікалай Радаман. — Той жа працэс зліцця розных форм уласнасці — вельмі няпросты, ён патрабуе вырашэння на высокім дзяржаўным узроўні. Але ж яго вырашэнне варта таго, таму што ад гэтага залежыць не толькі рэалізацыя нашай прадукцыі ў Расіі. Трэба шырэй глядзець на перспектывы нашага ўзаемадзеяння. Прадпрыемствы, якія выпускаюць сельскагаспадарчую прадукцыю ў нашых краінах, не павінны быць канкурэнтамі. Мы павінны дапаўняць адзін аднаго. І разам выходзіць на трэція краіны. Упэўнены: Беларусь, са свайго боку, зробіць для гэтага ўсё неабходнае.

 Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!