Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

На ўборачным канвееры — цукровыя буракі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Па стане на 28 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у гаспадарках раёна было ўбрана 105 гектараў цукровых буракоў. У тым ліку 34 — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 30 — у ААТ “Грыцкевічы”, 20 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 10 у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 9 — у ААТ “Новае жыццё”, 2 — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Накапана звыш 4570 тон каранёў. Сярэдняя ўраджайнасць — 435,3 ц/га. Самая высокая — у “Новым жыцці” (544 ц/га).



Адначасова салодкі корань адгружаюць на Гарадзейскі буракапрыёмны пункт  ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”.

Задачу буракоў сельгасрпадпрыемствы пачалі 27 жніўня. За дзень іх было адвезена на перапрацоўку больш за 3 тысячы тон. Сярэдняя цукрыстасць — 16,21 %.

На фота: высокай выпрацоўкі ў першыя ж дні ўборкі буракоў дабіўся механізатар ААТ  “Грыцкевічы” Сяргей Цыуля

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Алены ЛЕЎШЫК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!