У Нясвіжскім раёне віншавалі двухтысячнікаў

Здаецца, зусім нядаўна віншавалі камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа і вадзіцеляў, перавёзшых такую ж колькасць «золата» з палёў.  І вось новая рэкордная лічба прагучала над ураджайнымі прасторамі Нясвіжчыны — ёсць намалот у дзве тысячы тон збожжа! Ёсць дзве тысячы тон збожжа, перавезенага вадзіцелямі ад камбайнаў!

Першымі ў раёне да двухтысячнага намалоту прыйшлі працаўнікі СВК «Агракамбінат Сноў»  — камбайнёр Сяргей Вайняк і вадзіцель Сяргей Браусевіч. Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама двухтысячнікам уручыў  старшыня райвыканкама Аляксандр Ломскі. З высокімі паказчыкамі аграрыяў таксама павіншаваў  старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман і уручыў ім падарункі ад сельгаспрадпрыемства.

«НН»

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.