Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 7 °C

Апошнія навіны АПК. Азімыя. Уборка кукурузы і цукровых буракоў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 12.09.2019

КУКУРУЗА. 10 верасня ў ААТ “Новае жыццё” прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. Уключылі ў работу два камбайны — Васіля Шарапы і Адама Банеўскага. Яны ўбралі ў першы, пробны дзень, 6 гектараў, намалацілі 77 тон — ураджайнасць склала 128 цэнтнераў. Зерне на захоўванне плюшчаць. Паколькі яно мае высокую для дапрацоўкі на збожжасушыльным комплексе вільготнасць, работу ў полі працягнуў пакуль што адзін Васіль Шарапа. Усяго ў “Новым жыцці” гэтай культуры на зерне адвялі 400 га. А ў цэлым па раёне — 2871 га.



На 11 верасня на корм і сілас у гаспадарках скошана яе 1459 га (16 %). У тым ліку 30 % — у ААТ “Грыцкевічы”, 27 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 26 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

АЗІМЫЯ. Іх па стане на 11 верасня пасеяна 4544 га (30 %). У тым ліку 61 % плошчы засеялі механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”, 37 % — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 36 % — у ААТ “17 Верасня”.

БУРАКІ. Па стане на 11 верасня, як паведамілі ў райсельгасхарчы, у раёне было ўбрана звыш 900 га цукровых буракоў (21 %). У тым ліку 150 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (43 %), 115 га — у ЗАТ “1 Мая”, па 100 га — у ААТ “Лань-Нясвіж” і “Гарадзея”. Сярэдняя ўраджайнасць складае 500 ц/га. Яна дасягнула 625 ц/га ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 574 — у ААТ “Новае жыццё”, 550 — у ААТ “Сейлавічы”. На Гарадзейскі цукровы камбінат сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны здалі звыш 44 тысяч тон салодкага кораня. Сярэдняя цукрыстасць — 16,7 %. Значна вышэй яна ў ААТ “Грыцкевічы” — 17,06 %.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!