Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Сяргей Румас ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вялікай групе працаўнікоў краіны. Сярод іх — галоўны аграном ААТ «Новае жыццё»

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

На мінулым тыдні Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у Палацы Рэспублікі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вялікай групе працаўнікоў краіны. Сярод іх быў і галоўны аграном ААТ «Новае жыццё» Міхаіл Канановіч.

Ён узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Міхаіл Міхайлавіч унёс і ўносіць значны ўклад у развіццё вытворчасці гаспадаркі і раёна, у павышэнне ўраджайнай сілы гектара. Галоўным тэхнолагам зямлі ў «Новым жыцці» ён з’яўляецца 9 гадоў, дагэтуль адпрацаваўшы тут жа 8 гадоў аграномам-насенняводам. У 2014 годзе стаў пераможцам абласнога спаборніцтва сярод галоўных аграномаў, яму было прысвоена званне «Чалавек года Міншчыны-2014».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!