Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 22 °C

Перамены будуць паступовымі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 16.01.2020

Дзяржава будзе праводзіць перамены спакойна і мэтанакіравана, а не рэвалюцыйнымі метадамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў  на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

“Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фарміравалі гадамі, застануцца нязменнымі, як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што некаму патрэбны перамены. Перамены патрэбны, яны ідуць і будуць ісці, таму жыццё не спыняецца. Але, калі нехта хоча перамен, якія будуць накіраваны на злом палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе. Будуць выбары, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты, прапануюць злом старой сістэмы і новыя перамены — народ вызначыцца. Мы будзем мэтанакіравана рэалізоў-ваць задумы, якія ёсць. І перамены гэтыя будуць абсалютна спакойнымі, не рэвалюцыйнымі”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы заўсёды будуць людзі і іх інтарэсы.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!