Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Канструктыўная размова ідэолагаў

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

На мінулым тыдні ў Сенніцы Мінскага раёна адбылася калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама. У яе рабоце прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч і іншыя.

— Мінулы год адзначаны многімі знакавымі падзеямі, — адкрываючы калегію, пад-крэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Ільясевіч. — Гэта выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва, правядзенне II Еўрапейскіх гульняў, Года малой радзімы. Таму наша праца была накіравана на прыцягненне насельніцтва да актыўнай сацыяльна-эканамічнай дзейнасці з улікам асноўных дзяржаўных мерапрыемстваў.

Прэзідыум пасяджэння

Таксама Аляксандр Ільясевіч зазначыў, што сёння ў ідэалагічнай вертыкалі Мінскай вобласці працуе больш за 1800 чалавек, і пазначыў прыярытэтныя напрамкі работы ў 2020 годзе. Сярод іх пашырэнне інтэрнэт-аўдыторыі СМІ, рашэнне пытанняў кадравай забяспечанасці, аказанне ўсебаковай дапамогі таленавітым дзецям і моладзі,  выяўленне і падтрымка значных моладзевых ініцыятыў.

Таксама начальнік галоўнага ўпраўлення звярнуў увагу на важнасць вывучэння меркавання аўдыторыі аб выніковасці інфармацыйна-растлумачальнай працы.

Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі нацэліў на працу ў інфармацыйным полі з кожным чалавекам, бо далёка не ўсе здольныя разабрацца ў велізарным патоку інфармацыі. Ён заклікаў больш актыўна задзейнічаць патэнцыял грамадскіх арганізацый і інфармацыйных груп, каб палепшыць якасць жыцця людзей, арыентавацца на прынцыпы справядлівасці і добрасумленнага стаўлення да кожнага чалавека.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч і намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што ў сучасным свеце неабходна старанна падыходзіць да выбару крыніц інфармацыі.

— Каб не згубіцца ў вялікай інфармацыйнай прасторы, у першую чаргу неабходна старанна выбіраць крыніцы і інфармрэсурсы. Як адзначыў Прэзідэнт на апошняй сустрэчы з кіраўнікамі вядучых сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, парадак дня фарміруюць не ўсе СМІ. І справа не ў колькасці інфармацыйных патокаў і паведамленняў, якія яны публікуюць або перадаюць, а ў якасным, своечасовым і пэўным выкла-дзе фактаў. Сумесная праца ідэ-олагаў і сродкаў масавай інфармацыі павінна быць накіравана на аб’ектыўнае асвятленне жыцця краіны, — сказаў ён.

Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч уручае Падзяку старшыні Мінскага аблвыканкама адказнаму сакратару рэдакцыі газеты “Нясвіжскія навіны” Іне Васілевіч за добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у сацыяльна-культурнае развіццё Мінскай вобласці

Па словах намесніка старшыні аблвыканкама Івана Маркевіча, СМІ ў сваім развіцці прасунуліся наперад. Аднак трэба яшчэ больш увагі надаваць праблемам і патрэбам людзей, пісаць матэрыялы на хвалюючыя грамад-скасць тэмы. Таксама Іван Маркевіч пазначыў галоўную задачу ідэолагаў: быць сярод людзей, адчуваць іх настрой, ведаць праблемы і дапамагаць.

Немалаважную значнасць маюць інфармацыйна-прапагандысцкія групы. «Яны павінны ісці перш за ўсё ў тыя калектывы, дзе ёсць праблемы», — падкрэсліў Іван Маркевіч.

Падчас правядзення калегіі

Яркім момантам мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі, устаноў культуры, прадпрыемстваў, супрацоўнікаў СМІ, якія паказалі высокія вынікі ў працы ў 2019 годзе.

 “НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!