Першы крок у дарослае жыццё: адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным грамадзянам Нясвіжчыны

У  цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы ў рамках усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным грамадзянам Нясвіжчыны, лепшым вучням школ раёна.

Пасля адкрыцця мерапрыемства, якое адзначылася выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, да юных грамадзян раёна звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Ломскі. Ён павіншаваў іх з важнай падзеяй у жыцці кожнага чалавека і адзначыў, што яны атрымліваюць пашпарты ў год, які з’яўляецца вельмі знакавым і для Нясвіжчыны, і для краіны ў цэлым. У студзені 2020 года наш раён адзначыў 80-годдзе з дня ўтварэння, і ў хуткім часе сёлета мы будзем адзначаць 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта наша свяшчэнная памяць, наша гісторыя, наш боль.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі
і дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко ўручылі пашпарт вучаніцы СШ № 1
г. Нясвіжа Ксеніі Крывашэй

— Магу з упэўненасцю сказаць, што быць грамадзянінам — вялікая адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой, — адзначыў Аляксандр Зіноўевіч. — Вы, маладыя, — апора нам, старэйшаму пакаленню, стваральнікі будучыні, і тое, якой ёй быць, поўнасцю залежыць ад вас.

Старшыня райвыканкама таксама пажадаў юным жыхарам Нясвіжчыны быць актыўнымі ва ўсіх аспектах жыцця, смела ісці да абранай мэты і весці за сабой іншых. Завяршаючы сваю прамову ён запэўніў, што кіраўніцтва раёна заўсёды падтрымае добрыя пачынанні маладых.

Дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва і першы сакратар Нясвіжскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Кавешнікава
з вучаніцай СШ № 3 г. Нясвіжа Ангелінай Хандрыка.
Ангеліна — актыўная, ініцыятыўная дзяўчына,
камандзір атрада ЮІД “Віражы”, добра вучыцца
і асабліва любіць хімію і гуманітарныя прадметы

Аляксандр Ломскі і дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко ўручылі пашпарты вучням СШ №  4 г. Нясвіжа Андрэю Герасімовічу і Яне Дарафей, СШ № 1 г. Нясвіжа — Ксеніі Крывашэй і Анастасіі Шыманскай, СШ № 3 — Віталю Мысліцкаму і Яне Сцефановіч, а таксама гімназістам Ганне Жалняркевіч і Марку Туролю.

Эстафету ўрачыстых уручэнняў перанялі дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Алена Жураўлёва і першы сакратар Нясвіжскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Кавешнікава. З іх рук атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна вучні трэцяй нясвіжскай школы Лізавета Ганжа і Анге-ліна Хандрыка, вучаніца Сноўскай СШ Дар’я Ждановіч, Ліпскага НПК д/с-СШ — Паліна Вашкевіч і Дзіяна Антановіч, Салтанаўшчынскага НПК д/с-СШ — Святлана Юнкевіч, Аношкаўскага НПК д/с-СШ — Таццяна Гесь.

Данііл Плаўсюк, які атрымліваў пашпарт у Мінску, расказаў у нашай гутарцы, што напярэдадні ўручэння адчуваў асаблівае хваляванне.
— Я быў адзін з нашага раёна, хто атрымаў свой галоўны дакумент з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, — сказаў мой суразмоўца. — Такі дзень бывае раз у жыцці, калі ты атрымліваеш свой першы дакумент. Гэта не забываецца.
Данііл — актыўны ўдзельнік атрада ЮІД “Віражы”. Дарожны рух і рыбалка — яго галоўныя захапленні, якія ніяк не перашкаджаюць адно аднаму. Разам з атрадам ён удзельнічае ў спаборніцтвах рознага ўзроўню па правілах дарожнага руху, а разам з татам — па рыбнай лоўлі.
У будучыні наш юны зямляк бачыць сябе праграмістам, ужо зараз спрабуе свае сілы ў напісанні камп’ютарных праграм, але не забываецца і пра чытанне кніг па школьнай праграме. Сярод беларускіх пісьменнікаў яму больш за ўсё падабаецца Якуб Колас, а сярод рускіх — Тургенеў. А каб адпачыць ад разумовай працы, гуляе ў школе ў футбол і баскетбол.
Для “НН” Данііл вырашыў сфатаграфавацца з падарункам, атрыманым на ўручэнні пашпарта, — кнігай “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

Усе навучэнцы — адказныя, працавітыя і па-свойму таленавітыя маладыя людзі: яны спаборнічаюць у алімпіядах па вучэбных прадметах і даследчых работах, навучаюцца музыцы і іншым відам мастацтва, актыўна ўдзельнічаюць у школьных мерапрыемствах.

Ад іх імя да прысутных звярнулася вучаніца СШ № 3 г. Нясвіжа Ангеліна Хандрыка. Яна запэўніла, што маладое пакаленне зробіць усё магчымае, каб квітнеў наш родны Нясвіж і разам з ім — уся Беларусь.

Уручэнне пашпартоў стала для герояў дня сапраўды знакавым і запамінальным. Падчас яго яны не толькі атрымалі свой самы першы ў жыцці дакумент з рук вядомых усёй Нясвіжчыне людзей, але і пазнаёміліся з цікавай гісторыяй з’яўлення самога паняцця аб пашпарце, пра што расказаў вядучы мерапрыемства Аляксей Абражэй.

Прыемна адзначыць, што нашы дастойныя юныя грама-дзяне былі адзначаны з нагоды Дня Канстытуцыі не толькі на раённым узроўні. Так, за два дні да раённага ўручэння з рук кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Сергіенкі атрымаў пашпарт вучань СШ № 3 г. Нясвіжа Данііл Плаўсюк. У гэты ж дзень у Камітэце дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь самы галоўны дакумент грамадзяніна вучню СШ № 4 г. Нясвіжа Андрэю Кабарыху ўручыў старшыня камітэта Леанід Анфімаў. 12 сакавіка ў лік лепшых вучняў вобласці, якія атрымалі пашпарты ад старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына, увайшла гімназістка Валянціна Цар. 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.