Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Аб стымуляванні спажывання электраэнергіі ў жылых дамах

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за стымуляванне людзей да спажывання электраэнергіі ў жылых дамах. Аб гэтым ён заявіў пры абмеркаванні праекта ўказа “Аб кампенсаванні расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду”.

“З улікам таго, што мы ўводзім у строй атамную станцыю, з’явяцца дадатковыя аб’ёмы электрычнай энергіі. Як я часта гаварыў, нам трэба больш спажываць электраэнергіі, таму што ў нас яе будзе нават з лішкам (калі, як цяпер, будзем выкарыстоўваць існуючыя магутнасці, плюс дабавяцца). Гэта чыстая энергія. І мы менш будзем залежаць ужо ад прыроднага газу. Недзе на 5 млрд куб.м менш будзем спажываць паводле нашых разлікаў”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што ўнесены праект указа датычыцца спажывання электрычнай энергіі насельніцтвам і галоўнае пытанне — як стымуляваць яе спажыванне.

“Так, мы можам ім (грамадзянам — уладальнікам індывідуальных жылых дамоў. — Заўвага БелТА) дапамагаць, кампенсаваць будзем. Але калі ўліку не будзе і іншыя пытанні не будуць вырашаны, то будуць плаціць максімальна за свае грошы”, — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

Праект указа распрацаваны ў мэтах стымулявання грама-дзян да пераходу ў сваіх жылых дамах на выкарыстанне электрычнай энергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Размова ідзе аб аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!