Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.04.2020

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк”    г. Мінска, рэдакцыя часопіса “Вясёлка” аб’явілі рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.

Мэты і задачы — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Ідэйныя натхніцелі праекта спадзяюцца, што іх ініцыятыву падтрымаюць усе бібліятэкі Беларусі, клубныя ўстановы, школы, дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні. А ў гэтым будуць зацікаўлены дзеці, бо пісьменнік Уладзімір Ліпскі заўсёды жаданы госць у іх аўдыторыях.

Акцыя праводзіцца з 25 лютага да 31 мая. Удзельнікі яе дасылаюць тэкставую справаздачу з малюнкамі, здымкамі на адрас “Вясёлкі”. Конкурс творчых работ па творчасці Уладзіміра Ліпскага называецца “Верны сябар дзяцей”. Пераможцы атрымаюць Дыпломы і падарункі. Магчыма і выданне асобнай кнігі з лепшымі работамі творчага праекта.

Для ацэнкі конкурснай працы створана журы з вядомых пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, кіраўнікоў бібліятэк. Узначальвае журы шаноўны юбіляр Уладзімір Ліпскі.

Юбілейны вечар запланаваны ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая.

Далучайцеся да творчага конкурсу! Кантактная інфармацыя: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, часопіс “Вясёлка”, тэл. 8-017-200-91-90, vyaselka2011@yandex.by, сайт: http://www.veselka.by.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!