Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Рабочая паездка Лукашэнкі ў Смалявіцкі раён

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў 3 красавіка рабочую паездку ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, дзе наведаў арганізацыі групы кампаній «Сервалюкс».

Кіраўнік дзяржавы пабываў на МТФ «Мглё» філіяла «Смалявічы Дэйрыз» ААТ «Смалявічы Бройлер». Прэзідэнт азнаёміўся з сучаснай тэхналогіяй гадоўлі і ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Затым у ЗАТ «Юніміт» кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці паўфабрыкатаў з мяса птушкі, наведаў вытворчыя ўчасткі.

Лукашенко посетил МТФ «Мглё» в Смолевичском районе
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Смолевичский район Минской области посещает организации группы компаний «Серволюкс». Вначале глава государства приехал на МТФ «Мглё» филиала «Смолевичи Дэйриз» ОАО «Смолевичи Бройлер».
На снимке: 1-10. Александр Лукашенко во время посещения МТФ «Мглё».
11-16. МТФ «Мглё».
Фото Николая Петрова, БЕЛТА.

Лукашэнка пра веснавыя сельгасработы: трэба быць больш актыўнымі, не трэба чакаць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць у цяперашніх умовах надвор’я больш актыўна займацца веснавымі палявымі работамі ў краіне. Аб гэтым ён заявіў у час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе веснавых палявых работ, умовах надвор’я. «Калі глеба падсушана, працаваць можна практычна ўсюды, трэба больш актыўна, трэба паскорыць. Не трэба чакаць», — адзначыў ён.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко расказаў, што ў адпаведнасці са структурай пасяўных плошчаў яравую сяўбу плануецца правесці на плошчы 2,6 млн га, у тым ліку ў Мінскай вобласці — на больш як 533 тыс. га, з іх у Смалявіцкім раёне — на 23,5 тыс. га. Паводле яго слоў, пад яравую сяўбу бягучага года сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур у аб’ёме 324,5 тыс. т, або 128 працэнтаў да патрэбнасці.

Для веснавых палявых работ у сельгасарганізацыях краіны ёсць 38,8 тыс. трактароў, у тым ліку 6,5 тыс. энерганасычаных трактароў, 1,8 тыс. збожжавых сеялак, 2,8 тыс. камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў.

Іван Крупко адзначыў, што цяпер усе вобласці пачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых культур, тэмпы работ добрыя. Міністр расказаў аб забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі, тэхнікай, палівам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што веснавыя палявыя работы трэба правесці хутка. «Прынята рашэнне спрацаваць аператыўна», — заўважыў Прэзідэнт.

Лукашэнка даручыў нарасціць у Беларусі вытворчасць грэцкіх круп

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што ў мінулыя гады Беларусь закрывала ўласную патрэбнасць прыкладна напалову. Астатняе імпартавалася з Расіі. Аднак апошнім часам з’явіліся пэўныя цяжкасці з пастаўкамі. З гэтым і звязана даручэнне Прэзідэнта.

«Трэба вырошчваць грэчку пад патрэбнасць у Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што трэба вырошчваць грэчку, якая б ні была яе ўраджайнасць. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што трэба будзе сістэмна падысці да гэтага пытання, падабраць найбольш прыдатныя для гэтай культуры глебы. «Трэба добра вывучыць гэту культуру, тэхналогію яе вырошчвання», — упэўнены Прэзідэнт.

Пры гэтым ён станоўча ацаніў той факт, што ў краіне нарошчваецца вытворчасць сельгаспрадукцыі.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко праінфармаваў аб ходзе веснавых палявых работ у краіне.

Лукашэнка арыентуе аграрыяў нарошчваць выпуск малочкі і пашыраць рынкі збыту

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын праінфармаваў аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Мінскай вобласці. Рэгіён па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займае трэцяе месца сярод абласцей — 107,4 працэнта ў гаспадарках усіх катэгорый і 107,7 працэнта ў сельгасарганізацыях у студзені-лютым 2020 года. Тэмпы вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі склаліся вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду папярэдняга года ў асноўным ва ўсіх раёнах вобласці. Павялічылася вытворчасць мясной і малочнай прадукцыі. Па сярэднім удоі малака сталічны рэгіён трэці ў краіне і ўступае Брэсцкай і Гродзенскай абласцям.

Аляксандр Турчын закрануў тэму далейшага ўзроўню загрузкі перапрацоўчых магутнасцей: «Куды рухацца далей — пашыраць вытворчасць або павышаць эфектыўнасць?»

«Трэба вызначыцца па рынках, — сказаў Прэзідэнт. — Дрэнна, калі аб’ёмы будзем стрымліваць. Каб павялічыць вытворчасць, нам патрэбны рынкі».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пытанне забяспечанасці прадуктамі харчавання вельмі актуальнае. У сувязі з гэтым неабходна арыентавацца на пашырэнне выпуску прадукцыі. У ліку вялікіх перспектыўных рынкаў кіраўнік дзяржавы назваў Кітай.

Тэма далейшага асваення кітайскага рынку прагучала і ў размове са старшынёй савета дырэктараў «Сервалюкса» Яўгенам Баскіным. Ён расказаў, што кампанія, якую ён узначальвае, кіруецца тэзісам «ад поля да прылаўка». Гэта значыць, прадукцыя не толькі вырошчваецца, але і перапрацоўваецца, прычым 65 працэнтаў яе ідзе на экспарт, у тым ліку ў Кітай.

«Якія прыбаўленні ў вазе, удоі? Эканоміка павінна быць!» — Лукашэнка аб крытэрыях для заахвочвання кіраўнікоў

Крытэрыі ацэнкі работы раённых кіраўнікоў павінны быць арыентаваны не на колькасныя паказчыкі, а на эфектыўнасць вытворчасцей, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Нейкія пачалі крытэрыі мне прапаноўваць для ацэнкі кіраўнікоў у раёнах. Прыбаўленні ў вазе, удоі і іншае. Я гавару: гэта ўжо ў савецкія часы праходзілі. Якія прыбаўленні ў вазе? Грошы!» — падкрэсліў беларускі лідар.

«Ёсць грошы ў бюджэце, павялічыўся бюджэт за год у старшыні райвыканкама, дай яму нейкі працэнт, няхай ён на ўсіх падзеліць. Якое прыбаўленне ў вазе, каму патрэбны гэтыя прыбаўленні? Можаш без прыбаўлення, абы грошы былі», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даў наказ бізнесменам: галоўнае — гэта людзі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе прыватны бізнес не толькі на выкарыстанне актываў і атрыманне выгады, але і клопат аб людзях — працоўных калектывах, жыхарах тэрыторый, дзе размешчана тая ці іншая вытворчасць.

«Калі нехта ў Беларусі хоча працаваць, прынамсі пры цяперашняй уладзе, цяперашнім Прэзідэнце, ён перш за ўсё думаць павінен аб людзях», — падкрэсліў беларускі лідар.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы арыентуе бізнесменаў на развіццё бліжэйшых сельскіх населеных пунктаў.

«Мы тады заўсёды дамовімся. І за цаной не пастаім. Галоўнае — гэта чалавек. І тыя бізнесмены, якія сёння (гавораць. — Заўвага БЕЛТА): вось, дай мне зямлю, дай мне тое, гэта, а людзі — не важна… Гэта дурні поўныя — прыехалі сарваць чагосьці і ўцячы адсюль», — сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы бізнесу на фоне каранавіруса

«Не хачу сказаць, што выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў. Але надышоў час скарбоначку развязаць, укласці ў бізнес тыя запасы, якія ёсць. Падтрымаем тых, хто хоча, каб яго падтрымалі, і другое — таго, хто ўложыцца сам. А калі ён склаў рукі, у яго недзе ў афшорах грошы, і думае, што мы яму забяспечым светлую будучыню, няхай нават не разлічвае. Трэба варушыцца ўсім. Але гэта твой бізнес, ты яго ратуй, а мы падставім плячо, калі ў нас будзе такая магчымасць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даручыў ураду, КДК, Адміністрацыі Прэзідэнта падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы розных сектараў бізнесу, калі такая падтрымка будзе неабходна.

«Нехта хайпуе, нехта яшчэ нешта робіць у інтэрнэце. Наша справа — працаваць. Пройдзе крыху часу, і людзі ацэняць і зразумеюць, хто чаго варты, — заявіў Прэзідэнт. — Мы ніякі бізнес не закрывалі».

Ён у гэтым плане з дадатнага боку адзначыў кампанію «Сервалюкс», арганізацыі якой наведаў у Смалявіцкім раёне. «Я прыехаў на гэта прадпрыемства, кіраўнік Яўген Баскін не папрасіў ні аб якой падтрымцы. Таму што ён працуе, і на яго добрую прадукцыю ёсць попыт. Калі ласка, працуйце і зарабляйце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Калі ў кагосьці ёсць бізнес і нейкія праблемы… А праблемы ў нас у каго — рэстараны, атэлі, авіяперавозчыкі, — прывёў прыклад Прэзідэнт. — Калі ты хочаш быць уладальнікам рэстарана, то ты, калі ласка, калі да цябе людзі не ходзяць (мы рэстараны таксама не закрываем), што робяць кітайцы і нават расіяне: яны дадому развозяць ежу. І палічылі ўжо, што гэта добрая рэнтабельнасць. Ну няхай рэнтабельнасць, сёння не да раскошы. Ты пастарайся захаваць свой бізнес».

«Я сказаў пра авіяперавозчыкаў. Па аўтамабільных перавозчыках і чыгуначных мы граніцы не закрывалі. Транзіт ажыццяўляем. Вось параўнайце рэстаран, дзе можна ежу гатаваць і разносіць людзям, і авіяперавозкі. Яны што, вінаватыя, што сёння не лятаюць самалёты? Не. Дарэчы, амерыканцы і з нашай дапамогай вывозяць сваіх людзей з поўдня праз наш аэрапорт — туды, на Швецыю, Брусель і да Амерыкі, мы ім прапанавалі. Мы ім прапанавалі свае паслугі і самалёты. У нас добрыя новыя самалёты стаяць. Яны нам удзячныя за гэта. Гэта значыць, наколькі можна, шукаем работу ўсюды», — расказаў беларускі лідар.

«Але гэта не іх віна — авіяперавозчыкаў. Ён адзін у нас буйны (размова пра «Белавію». — Заўвага БЕЛТА). І перш за ўсё мы іх падтрымаем. Няхай бізнесмены, так званыя малыя і сярэднія, не крыўдзяцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін прыклад — «БЕЛАЗ», які ў цяперашняй сітуацыі з вялікай цяжкасцю можа рэалізоўваць сваю прадукцыю. «Але там тысячы людзей. Жодзіна трымаецца на БЕЛАЗе. Як вы думаеце, вы рэстаран сёння будзеце падтрымліваць ці БЕЛАЗ. Вядома, вытворцу будзем падтрымліваць перш за ўсё», — сказаў Прэзідэнт.

«Яшчэ раз падкрэсліваю: мы падтрымаем толькі тых, хто перш за ўсё сам сябе будзе старацца падтрымаць і захаваць свой бізнес. Калі ён са сваіх запасаў будзе інвесціраваць у свой бізнес, будзе ў гэтай сітуацыі старацца знайсці новыя шляхі для работы, будзе дыверсіфікавацца. Вось формула: думай перш за ўсё ты за свой бізнес, а потым прыходзь да дзяржавы. А падтрымку ўсім, каму трэба, па меры магчымасці, сумленна і справядліва мы акажам», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць недапушчальным расколваць грамадства на фоне барацьбы з каранавірусам

Кіраўнік дзяржавы прывёў у якасці прыкладу ферму, якую наведаў у Смалявіцкім раёне. «Скажыце, як там на ўдалёнцы даіць кароў або выхадны аб’явіць? Гэта нерэальна, — сказаў Прэзідэнт. — А нехта будзе сядзець дома без работы, і ім зарплату захоўваць. Гэта што, справядліва? Мы расколваем грамадства. Гэтага рабіць нельга. Таму мы нікому нічога не забараняем, ні над кім не стаім. Але як дзяржава робім усё, каб людзей абараніць. І не толькі ў гэтым годзе. Так было заўсёды», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Я малю бога, каб нам удалося пратрымацца так, як сёння. Хоць усе крычаць, што ў нас нешта так, не так… Дай бог, каб мы вось так пратрымаліся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аналіз сітуацыі з пункту гледжання статыстыкі, адзначыў Прэзідэнт, чакаецца ў аўторак. «Пры гэтым псіхозе, што ў нас тут (нібыта. — Заўвага БЕЛТА) паміраюць і паміраюць, у нас ідзе агульны спад смярцей і агульны спад захваральнасці па лёгкіх», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова ён лічыць, што падзеі, якія адбываюцца, прымусілі ўсіх больш звяртаць увагі на гігіену. «Але самае галоўнае — мы ўзварухнулі ўсю сістэму аховы здароўя. Мы цяпер кантралюем і глядзім, як працуюць урачы. Яны не адкрываць і закрываць граніцы павінны, а лячыць людзей. Гэта справа ўрачоў. А дзяржава павінна дапамагаць людзям пераадольваць гэтыя цяжкія часы. Але, з майго пункту гледжання, катастрофы ў нас ніякай няма», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

«Што трэба рабіць, мы ведаем» — Лукашэнка заклікае беларусаў не панікаваць з-за каранавіруса

На думку Прэзідэнта, галоўная небяспека інфекцыі — гэта паніка. «Каранавірусны псіхоз» прынясе шмат небяспечных наступстваў. «Ад псіхозу людзі пачынаюць вар’яцець. Кожны дзень на іх гэта ўсё абвальваецца, і яны перажываюць, каб самім нешта не падхапіць, за дзетак. Людзі пачалі страчваць розум. Я ўпэўнены, што ў свеце дабавілася суіцыдаў. Гэта будуць наступствы такога псіхозу. Я ужо не гавару пра эканоміку», — адзначыў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей не панікаваць і падкрэсліў, што ў краіне прымаюцца ўсе неабходныя меры. «Што трэба рабіць, мы ведаем, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Тое, што мы робім цяпер, тое і будзем рабіць. Самае галоўнае (дарэчы, прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не адмаўляюць) — трэба не фронтам змагацца супраць усяго (забараніць усё і іншае), а ачагова. Як я некалі гаварыў, кропкава: выявілі чалавека — праверылі, каранавірус — лечым».

Прэзідэнт выказаў надзею, што сітуацыя з распаўсюджваннем інфекцыі не пагоршыцца. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у краіне прадаўжаюць сачыць за беларускімі граніцамі, выяўляючы інфіцыраваных грамадзян. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пажылым людзям: іх стараюцца засцерагчы ад лішніх кантактаў. Лячэбныя ўстановы забяспечаны ахоўнымі сродкамі — кожная вобласць занялася пашывам масак. «Прымаем усе меры засцярогі, — заявіў ён. — Але я ўрачам гавару: вы не павінны забываць, што, акрамя гэтых вірусаў, на якія потым можна ўсё спісаць, трэба лячыць анкалогію, сардэчна-сасудзістыя захворванні, простую пнеўманію, іншыя хваробы».

У пачатку тыдня Прэзідэнт мае намер правесці нараду па эпідэміялагічнай абстаноўцы ў Беларусі, дзе падвядуць квартальныя вынікі. «Мы цяпер бяром з кожнага ЗАГСа даныя аб колькасці памерлых людзей — там яны рэгіструюцца. Там абсалютна дакладныя даныя», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у Беларусі хапае сіл і сродкаў для барацьбы з каранавірусам

«У нас сіл і сродкаў хапае. І ложкі ёсць у запасе, і каля трох тысяч апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і наркозна-дыхальных — іх таксама можна ў крайнім выпадку выкарыстоўваць. Дай бог, прайсці гэты перыяд», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт заўважыў, што ўбаку ад гэтых падзей аказаліся ваенныя медыкі, а сярод іх таксама ёсць інфекцыяністы і вірусолагі. «У нас жа па рэспубліцы пяць-шэсць такіх бальніц. Трэба іх падключыць. Няхай яны паглядзяць, як працуюць грамадзянскія медыкі. Калі патрэбна, і пракантралююць, і дапамогуць. І самае галоўнае — яны таксама будуць у гэтай тэме, навучацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ён ужо даў адпаведныя даручэнні кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта і дзяржсакратару Савета бяспекі.

«Мы што, думаем, што ў арміі нічога ніколі не здарыцца? А не дай бог, нейкі ваенны канфлікт — яны (ваенныя медыкі. — Заўвага БЕЛТА) першымі пойдуць. Таму гэта для іх пэўная вучоба, а для мяне значная дапамога і кантроль», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Але цяпер беларускія ўрачы спраўляюцца з сітуацыяй, таму прыцягваць студэнтаў-медыкаў да барацьбы з каранавірусам не плануецца, сказаў Прэзідэнт. Толькі дадатковыя рэсурсы — валанцёры, прафсаюзы — кінуты на дапамогу пажылым людзям.

Лукашэнка: вопыт паспяховых гаспадарак трэба распаўсюджваць

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб ходзе выканання веснавых палявых работ у краіне, развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Мінскай вобласці, у прыватнасці Смалявіцкім раёне, і перспектывах развіцця групы кампаній ЗАТ «Сервалюкс».

У Смалявіцкім раёне за два месяцы гэтага года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах павялічылася на 4,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Вытворчасць жывёлы і птушкі ўзрасла на 3,2 працэнта, малака — на 10,6 працэнта. Па сярэднім надоі малака ад каровы (1291 кг) раён займае другое месца ў вобласці, уступаючы толькі Нясвіжскаму.

У якасці станоўчага прыкладу эфектыўнай работы прыватнай кампаніі ў аграрным сектары краіны Прэзідэнту паказалі аб’екты «Сервалюкса». Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснай тэхналогіяй гадоўлі і ўтрымання буйной рагатай жывёлы на МТФ «Мглё» філіяла «Смалявічы Дэйрыз» ААТ «Смалявічы Бройлер». Гэта сучасная вытворчасць уключае тры кароўнікі і даільна-малочны блок, пабудаваныя ў 2016 годзе за ўласныя сродкі. Кошт склаў больш як $15,5 млн. Усяго тут 1,2 тыс. кароў, сярэдні надой ад якіх складае 1168 кг. Што немалаважна, гатункам «экстра» рэалізавана 99,8 працэнта.

Кіраўнік дзяржавы пабываў і на прадпрыемстве «Юніміт», якое таксама ўваходзіць у склад групы кампаній «Сервалюкс». Тут наладжана вялікая мясаперапрацоўчая вытворчасць. Прэзідэнт цікавіўся, як функцыянуе яна ў такіх складаных умовах.

У час наведвання кіраўніку дзяржавы таксама расказалі аб сялянскай гаспадарцы «Антэй-сад» у Мядзельскім раёне, дзе вырошчваюць ягады, агародніну, садавіну, вырабляюць сухафрукты і натуральныя сокі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, вытворчасць прадуктаў харчавання з’яўляецца перспектыўнай. «Прыклады паспяховага гаспадарання прыватных кампаній трэба распаўсюджваць у краіне», — лічыць ён.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!