Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 22 °C

Малочнатаварная ферма “Новы Сноў” — пераможца абласного спаборніцтва

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.05.2020

Мінскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама і Мінскім абласным аграпрамысловым саюзам праводзіцца штоквартальнае абласное спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака ў 2020 годзе. Адным з пераможцаў у гэтым годзе стала малочнатаварная ферма “Новы Сноў” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат Сноў”.

Спаборніцтва арганізавана з мэтай маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў (членаў прафсаюза) сельскагаспадарчых арганізацый для павелічэння вытворчасці і рэалізацыі малака, павышэння эфектыўнасці і якасці працы. У спаборніцтве прымаюць удзел малочнатаварныя фермы і комплексы з пагалоўем кароў не менш 400 галоў, цалкам укамплектаваныя, якія рэалізоўваюць на пераапрацоўчыя прадпрыемствы малако сортам “экстра” не менш 60 % ад агульнага аб’ёму рэалізацыі ў мінулым і гэтым годзе і забяспечваюць таварнасць малака не менш 90 %. Адной з умоў спаборніцтва  з’яўляецца тое, што паказчыкі па пагалоўі, валавой вытворчасці малака, рэалізацыі малака сортам “экстра” не павінны быць зніжаны як у мінулым годзе, так і ў бягучым.

Фота ілюстратыўнае

Для падвядзення вынікаў спаборніцтва створана камісія на чале з начальнікам упраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Дзмітрыем Ягоравым. Пераможцы спаборніцтва вызначаюцца    ў наступных намінацыях: сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год да 5500 кг на 1 карову — два прызавыя месцы; сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год ад 5501 кг да 6500 кг  на 1 карову — два прызавыя месцы; сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год ад 6501 кг  да 7500 кг на 1 карову — два прызавыя месцы; сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год ад 7501 кг  на 1 карову — два прызавыя месцы.

Пераможцам уручаецца Ганаровы дыплом камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Мінскага абласнога аграпрамысловага саюза з выплатай грашовага прыза.

Пры падвядзенні вынікаў штоквартальнага спаборніцтва за 1 квартал бягучага года сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за 2019 год  ад 7501 кг на 1 карову другое месца прысуджана малочнатаварнай ферме “Новы Сноў” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат Сноў”.

Віншуем пераможцаў!

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!