Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Лукашэнка: вопыт стварэння інтэграцыйных структур у АПК можа быць запатрабаваны ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

 

Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць
Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць

Вопыт Віцебскай вобласці па стварэнні інтэграцыйных структур у сельскай гаспадарцы неабходна ў будучым пашыраць і на іншыя рэгіёны краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Віцебскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Віцебскай вобласці адступаць няма куды. Да вас павінны прыязджаць потым і вучыцца, як арганізоўваць такія інтэграцыйныя структуры і выцягваць стратныя прадпрыемствы адзіным ланцугом», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў рэгіёне створаны сем інтэграцыйных структур, у якіх стратныя нізкарэнтабельныя гаспадаркі далучаны да мяса- і малакаперапрацоўчых вытворчасцей. «Думка была простая, зямная, калі мы прымалі рашэнне па інтэграцыйных структурах: ёсць зямля, ёсць людзі, дапаможам з тэхнікай», — адзначыў ён. Паводле слоў Прэзідэнта, сэнс работы такіх структур у тым, каб ад гаспадарак атрымаць мяса і малако, перапрацаваць прадукцыю на галаўным прадпрыемстве холдынга і атрыманыя грашовыя сродкі ўкласці ў развіццё гаспадарак. «У Віцебскай вобласці будучы год, калі нам давядзецца працаваць пасля прэзідэнцкіх выбараў, або два, або ўсю пяцігодку мы будзем працаваць менавіта ў такой форме і такім стылі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з дзейнасцю адной з інтэграцыйных структур Віцебскага раёна, ён ацаніў убачанае наступным чынам. «Гэта тое, якой павінна быць уся Віцебская вобласць, але толькі па якасці, па тэхналогіі, па аддачы, эфектыўнасці яшчэ вышэйшай, чым тут».

Асаблівую ўвагу, паводле яго слоў, неабходна ўдзяліць узроўню аснашчанасці прадпрыемстваў. «Галаўныя прадпрыемствы (інтэгратары), мясакамбінаты павінны быць тэхналагічна самымі перадавымі, каб маглі вырабляць з сыравіны, якую вяскоўцы паставілі, самую шыкоўную прадукцыю, на якую будзе добры попыт», — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці забяспечыць высокую якасць прадукцыі — тады яна будзе карыстацца попытам як на ўнутраным, так і на знешніх рынках. «Мы заўсёды ў свеце знойдзем, куды прадаць прадукты харчавання. Таму аб’ёмы малака і мяса можна нарошчваць. Але з малака і мяса трэба рабіць такую прадукцыю, якую ў вас будуць ірваць з рукамі і нагамі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы перасцярог: развіццё аграхолдынгаў не павінна ісці на шкоду сялянскім гаспадаркам.

Прэзідэнт даручыў вопыт Віцебскай вобласці па стварэнні інтэграцыйных структур пры неабходнасці распаўсюджваць і на іншыя рэгіёны краіны. «Не трэба думаць, што ў нас толькі ў Віцебскай вобласці такое становішча. І ў Магілёўскай, і ў Мінскай вобласці можна ствараць такія інтэграцыйныя структуры: стратныя гаспадаркі як сыравінную зону далучаць да мяса- або малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, — сказаў ён. — Хоць па адной інтэграцыйнай структуры трэба ствараць. Яны ў любой, нават Гродзенскай, вобласці ў якіх-небудзь раёнах будуць патрэбны».

У якасці новага фармату выязных мерапрыемстваў Прэзідэнт мае намер у будучым прадоўжыць наведванні прадпрыемстваў інтэграцыйных структур, каб на месцы аналізаваць стан спраў.

«Рэалізуем гэта, пераможам, будзе толк, — падагульніў Аляксандр Лукашэнка. — Калі ўжо мы ў Віцебскай вобласці зможам падняць сельскую гаспадарку… Прывесці ў парадак, каб людзі тут працавалі і радаваліся, каб моладзь сюды ішла, а моладзь пойдзе».

Прэзідэнт адзначыў, што пандэмія і істэрыя вакол яе ў тым ліку памянялі свядомасць людзей. «Яны зразумелі, што трэба трымацца за зямлю, — сказаў ён. — Людзі робяць пераацэнку сваіх дзеянняў і жыццёвых асноў, і гэта на карысць сельскай гаспадарцы».

Губернатар Мікалай Шарстнёў на нарадзе далажыў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці, адзначыўшы, што ў цэлым па выніках першага квартала дынаміка дадатная.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!