Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі гандлю

Наталья Ермошенко 4 года назад 0 1

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі гандлю. Тыя, хто сустракае нас за прылаўкамі магазінаў прыемнай усмешкай, раіць, дапамагае выбраць патрэбны тавар, разлічвае і добразычліва запрашае прыйсці яшчэ. На што мы ахвотна адказваем: прыйдзем абавязкова.

Напярэдадні Дня работнікаў гандлю ў Нясвіжскім райвыканкаме ўзнагароды атрымалі працаўнікі гэтай сферы, чые старанні былі адзначаны на высокім узроўні. Іх прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Іна Корбут і начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Шаўцова. Таццяна Мікалаеўна павіншавала герояў дня з прафесійным святам, пажадала ўдзячных пакупнікоў, дастойнага заробку, здзяйснення мар, моцнага здароўя і дабрабыту ў іх дамах.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у развіццё сферы гандлю Мінскай вобласці і ў сувязі з прафесійным святам Таццяна Шаўцова ўзнагародзіла трох работнікаў.

Ганаровую грамату Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь атрымала дырэктар ПГУП “Прыемнага апетыту” Валянціна Німера. Яе праца ўжо неаднаразова адзначалася за высокія  дасягненні ў сферы гандлю, аб чым мы паведамлялі на старонках “НН”.

Падзякі міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь была ўдастоена загадчык аддзела магазіна № 3 сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва СВК “Агракамбінат Сноў” Ірына Мацяс. Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымала прадавец магазіна “Світанак” г. Нясвіжа таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аношкі” Святлана Лаўнічук.

Падзякі старшыні Нясвіжскага райвыканкама яго намеснік Аляксандр Балцянкоў уручыў індывідуальнаму прадпрымальніку Генадзю Клокелю, загадчыку комплексу “Тавары для гаспадыні” магазіна “Універмаг” камунальнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Магазін № 3 г. Нясвіжа” Наталлі Насевіч, загадчыку магазіна таварыства з дадатковай адказнасцю “Новае месца” Таццяне Майсейчык. Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама атрымала прадавец прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Стольнік” Святлана Русак.

Працяг тэмы — на старонках «НН».

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!