Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

На Нясвіжчыну прыйшло жніво

Наталья Ермошенко 4 года назад 0 0

У мінулую суботу скончылі ўборку 120 га азімага ячменю ў ААТ “Лань-Нясвіж”. На ўборцы было занята 10 камбайнаў такіх марак, як “Палессе GS12”, “Лексіён-580”, “Лексіён-560” і “Джон Дзір”.

На чарзе — 326 га азімага рапсу, 160 га яравой пшаніцы, 690 — яравога ячменю, 1320 — азімай пшаніцы, 605 — азімага трыцікале, 40 га аўса і 20 — грэчкі, 400 га кукурузы на зерне. У агульнай колькасці тут трэба ўбраць азімых і яравых збожжавых больш за 3 000 га.

Адным з механізатараў, якія былі занятыя на ўборцы азімага ячменю, стаў Віктар Рабушкін.

Для яго гэта не першы сезон на Палессі-GS12. Як адзначыў Віктар Уладзіміравіч, гэты камбайн значна зручнейшы за ранейшыя машыны, на якіх яму даводзілася працаваць. На ім ён убірае ячмень, рапс і іншыя збожжавыя.

Родам Віктар Рабушкін з Маладзечанскага раёна. Скончыў Вілейскае ПТВ аўтамабільнага транспарту, а потым перавучыўся на механізатара.

На нясвіжскую зямлю пераехаў пасля вяселля — жонка Віктара Уладзіміравіча родам адсюль. З тых часоў Нясвіжчына стала яго другім домам. Тут выраслі дзеці. Дачка працуе загадчыкам Затур’янскага сельскага клуба, а сын, пераняўшы любоў да тэхнікі, стаў экскаватаршчыкам.

Самому Віктару Уладзіміравічу спецыфіка працы з сельгасмашынамі знаёмая з дзяцінства — нярэдка бацька браў яго, яшчэ падлетка, з сабой у поле. Прывіваў любоў да зямлі, знаёміў з тонкасцямі працы, перадаючы свае веды. Усё гэта спатрэбілася ў жыцці, увайшло ў працоўную скарбонку вопытнага механізатара.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

P.S. Па стане на 13 ліпеня ў раёне ўбрана 259 га азімага ячменю. Кожны ў сярэднім даў па 70,6 ц. Найбольшая аддача — у ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі” (89,5 ц/га). Акрамя ААТ “Лань-Нясвіж”, завяршылі ўборку гэтай культуры  і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Жнуць азімы ячмень і ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!