Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Чарга на выбарчым участку

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.08.2020

Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Марына Макаўчык, выбаршчыкі, якіх на ўчастку зарэгістравана 2374, праявілі актыўнасць як у дні датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень выбараў, у чым я магла ўпэўніцца асабіста. Каб атрымаць бюлетэнь, у пэўны момант трэба было хвіліну-другую пастаяць у чарзе. Галасуючыя ішлі з добрым настроем, старэйшыя, па звычцы, віншавалі са святам усіх прысутных.

За ходам падзеі сачылі назіральнікі, якіх на Паўднёвым участку для галасавання № 6 было зарэгістравана 9 чалавек. Гэта прадстаўнікі грамадскай арганізацыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, БРСМ,  ГА “Белая Русь” і іншых структур.

Аддаўшы голас за абранага кандыдата, выбаршчыкі маглі наведаць выставы ў фае школы: мастацкую, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і майстар-клас гэтага віду дзейнасці, выставу дасягненняў атрада ЮІД, спартыўныя і музычныя мерапрыемствы, сфатаграфавацца ля прыгожай фотазоны, пазнаёміцца з выставай аграсядзіб раёна. 

А выпіць кубачак кавы, чаю ці шклянку халоднага соку і пакаштаваць  розныя салодкія прысмакі можна было ў выязным буфеце прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Сладов”. Таксама вельмі добра тут рэалізавалася прадукцыя кафэ “Вясельны хутарок” уласнай вытворчасці: ножка фаршыраваная і курыныя рулеты, прадукцыя Слонімскага мясакамбіната, кексы Мінскага хлебазавода № 2 і іншае. 

А тым часам выбаршчыкі працягвалі выконваць свой грамадзянскі абавязак.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!