Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Напярэдадні Дня будаўніка

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Напярэдадні Дня будаўніка нельга не ўспомніць пра людзей — прадстаўнікоў самай мірнай прафесіі, без якіх не было б ні дамоў, ні заводаў, ні крам, ні кінатэатраў, ні бальніц, ні стадыёнаў. Усё, што мы бачым сёння ў жыццёвым прасторы нашых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, з’явілася ў выніку стваральнай працы будаўнікоў.

На Нясвіжчыне адным з найстарэйшых і самых паспяховых прадпрыемстваў будаўнічай галіны з’яўляецца «Перасоўная механізаваная калона № 218» Мінскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблсельбуд». Яго гісторыя бярэ пачатак з 1959 года, калі была створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя. Усяго на пачатак 1959 года ў МБА працаваў 81 чалавек. З моманту свайго стварэння арганізацыя была арыентавана на будаўніцтва аб’ектаў у сельскай мясцовасці.

За больш чым 60-гадовую гісторыю свайго існавання арганізацыя зведала розныя пераўтварэнні. У 1977 годзе Нясвіжская МБА была перайменавана ў МПМК-95, у 1986 годзе МПМК-95 стала называцца МПМК-218 будтрэста № 4 Мінскага аблсельбуда, у 1996 годзе яна атрымала назву ГПМК УП «Мінскаблсельбуд», і з 2001 года арганізацыя атрымала і носіць сваю цяперашнюю назву ДУП «ПМК-218» УП «Мінскаблсельбуд».

Прафесійнае свята ў нядзелю адзначаць 82 члены працоўнага калектыву прадпрыемства, 67 з якіх — рабочыя і 15 — служачыя. Сярэдні ўзрост работнікаў  складае 45 гадоў.

Ідзе будоўля жылога шматкватэрнага дома ў Снове

Як расказаў дырэктар прадпрыемства Ігар Цвірка, на сённяшні дзень асноўнай дзейнасцю «ПМК-218» з’яўляецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў жыллёва-грамадзянскага, сельскагаспадарчага, культурна-сацыяльнага і прамысловага прызначэння ў цагляным, буйнапанэльным і зборным варыянце. Выкананне будаўніча-мантажных работ у строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і нарматыўна-тэхнічнымі дакументамі — адметная рыса прадпрыемства, залог яго добрага імя. На прадпрыемстве створана СКЯ (служба кантролю якасці), якая штомесяц праводзіць праверку якасці выкананых будаўніча-мантажных работ, распрацавана і дзейнічае праграма “Якасць”. Усе аб’екты ўкамплектаваны неабходнымі тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі (ТНПА), тэхналагічнымі картамі.

Муляр Сяргей Хрушч прыйшоў на прадпрыемства больш за 10 гадоў таму ўжо дасведчаным майстрам сваёй справы. Яго непасрэдная работа — кладка сцен з цэглы або блокаў, узвядзенне дахаў. У працоўнай біяграфіі Сяргея Мікалаевіча — будоўлі ў Вялікай ліпе, Снове, Лані, Грыцкевічах Нясвіжскага раёна, у Вялікім камені пад Мінскам і іншыя. Усюды стараўся працаваць сумленна, што не засталося незаўважаным. Кіраўніцтва ДУП «ПМК-218» прадставіла яго да ўзнагароджання Ганаровай граматай галаўнога прадпрыемства

Матэрыяльная база ДУП «ПМК-218» дазваляе паспяхова выконваць пастаўленыя перад ім задачы: у яго склад уваходзяць растворабетонны вузел, сталярны цэх, піларама, кавальскі цэх, аўтагаспадарка, на балансе арганізацыі лічыцца 1 інтэрнат.

Работа дапаможнай гаспадаркі дапамагае забяспечваць растворамі, бетонам, піламатэрыяламі, сталярнымі вырабамі, вырабамі металаапрацоўкі не толькі патрэбы будаўнічых пляцовак арганізацыі, але і іншых прадпрыемстваў і прыватных асоб. За 6 месяцаў бягучага года было выпушчана 350 м3 бетону, 200 м3 раствораў, распілавана больш 120 м3 лесаматэрыялу. А сіламі аўтапарка ДУП «ПМК-218» за першае паўгоддзе гэтага года было аказана паслуг на суму 65 тыс. руб., што вышэй за ўзровень мінулага года на 41,3 %.

Прадпрыемства забяспечана вытворчымі фондамі, укамплектавана машынамі і механізмамі, абсталяваннем, неабходным пры выкананні тэхналагічных працэсаў.

Вядучы эканаміст прадпрыемства, выпускніца Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Святлана Абярэмчанка за 11 з лішкам гадоў сваёй працы ў ДУП «ПМК-218» праявіла сябе граматным і адказным спецыялістам. Кіраўніцтва характарызуе яе як прадпрымальнага чалавека, які аператыўна прымае рашэнні, які можа якасна і ў самыя сціслыя тэрміны спраўляцца з вялікім аб’ёмам работы. У сувязі з прафесійным святам Святлана Георгіеўна ўзнагароджана Падзячным пісьмом старшыні Нясвіжскага райвыканкама

Ігар Мацвеевіч таксама адзначыў, што калектыў прадпрыемства паказаў годныя вынікі па выніках 2019 года і не знізіў планку і ў бягучым. Так, ДУП «ПМК-218» за мінулы год выканала ўласнымі сіламі будаўніча-мантажных работ у дзеючых цэнах у суме 2918 тыс. рублёў, або 188,9 % да ўзроўню 2018 года. У супастаўных цэнах аб’ём будаў-ніча-мантажных работ склаў 2550 тыс. руб. Тэмп росту — 165 %.

Вадзіцель 1 класа ДУП «ПМК-218» Вячаслаў Бяганскі — адзін з вопытнейшых работнікаў прадпрыемства, на якім працуе ўжо 37-ы год. Ураджэнец Клецкага раёна, ён лічыць Нясвіж, дзе прайшла асноўная частка яго жыцця, сваёй другой радзімай. Яго асноўная задача — развозка будаўнічых матэрыялаў. У любы час года і пры любым надвор’і 10-тонны МАЗ Вячаслава Барысавіча дастаўляе па дарогах нашага раёна і вобласці да аб’ектаў, якія ўзводзяцца, будаўнічыя растворы, цэглу, пясок і іншае, а ад іх, у выпадку неабходнасці, адвозіць грунт. Стараннасць, уважлівасць, прыязнае стаўленне да таварышаў па працы і беражлівыя адносіны да тэхнікі — адметныя рысы дасведчанага вадзіцеля, які ўжо даўно заваяваў аўтарытэт сярод калег і павагу кіраўніцтва прадпрыемства. Напярэдадні прафесійнага свята за шматгадовую добрасумленную працу Вячаслаў Барысавіч адзначаны Падзячным пісьмом старшыні Нясвіжскага райвыканкама

Сярэднямесячная выпрацоўка на аднаго працоўнага ў дзеючых цэнах за 2019 год склала 3242 руб. Тэмп росту да 2018 года — 186,3 %. У супастаўных цэнах гэты паказчык склаў 2833 руб., або 162,8 % у параўнанні з 2018-м. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 15,95 %, рэнтабельнасць продажу — 12,63 %.

У 2019 г. ДУП «ПМК-218» увяло ў эксплуатацыю 419 м2 жылля. Прадпрыемства працавала на 53 аб’ектах, з якіх 14 — гэта жылыя дамы.

За 1 паўгоддзе гэтага года ДУП «ПМК-218» выканала ўласнымі сіламі будаўніча-мантажных работ у дзеючых цэнах на суму 1590 тыс. руб., або 118,7 % да ўзроўню такога ж перыяду 2019 года, або 100 % ад запланаванага бізнес-планам развіцця арганізацыі на 2020 год. У супастаўных цэнах аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 1461 тыс. руб. Тэмп росту — 109 % да леташняга.

Сярэднямесячная выпрацоўка на аднаго работніка ў дзеючых цэнах за 1 паўгоддзе гэтага года склала 3442 руб. Тэмп росту да 2019 года — 114 %.У супастаўных цэнах дадзены паказчык складае 3162 руб., або 104,8 % у параў-нанні з мінулым годам. Тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы за справаздачны перыяд склаў 112 % да 2019 года.

Рэалізаваны прыбытак за справаздачны перыяд склаў 133 тыс. руб., балансавы прыбытак быў атрыманы ў памеры 55 тыс. руб. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 8,48 %, рэнтабельнасць продажу — 7,53.

Вадзіцель 1 класа ДУП «ПМК-218» Андрэй Ніканчук працуе на прадпрыемстве шосты год, скончыўшы Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. За гэты час паспеў зарэкамендаваць сябе з самага лепшага боку — адказны, уважлівы і добрасумленны, ён своечасова і ў поўнай меры выконвае ўсе ўказанні кіраўніцтва, беражліва адносіцца да даверанай яму тэхнікі. З нагоды прафесійнага свята Андрэй Андрэевіч атрымаў Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама

У бягучым годзе прадпрыемства працавала і працягвае працаваць на 21 аб’екце будаўніцтва, з якіх 7 — жылыя дамы. Аднымі з найбольш значных будоўляў гэтага года сталі 16-кватэрны жылы дом у г. Капылі, а таксама біягазавая ўстаноўка ў Нясвіжскім раёне з жывёлагадоўчым комплексам «Круты Бераг» — досыць буйны аб’ект, важны для энергетычнага патэнцыялу раёна. Была добраўпарадкавана тэхналагічная пляцоўка ля Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы і тэрыторыі прылеглых да яе вуліц.

Сіламі «ПМК-218» таксама былі ўзведзены жылыя аднакватэрныя дамы і нежылыя пабудовы да іх для шматдзетных сем’яў у аг. Сейлавічы па вул. Цэнтральнай, вядзецца будаўніцтва такога ж дома ў в.Саска Ліпка. У самым разгары зараз работы на аб’екце “Будаўніцтва двух шматкватэрных жылых дамоў па вул. Нясвіжскай” у аг. Сноў, работы на якіх пачаліся ў чэрвені. Гэты аб’ект — самы важны на сённяшні дзень.

Ганаровай граматай галаўнога прадпрыемства адзначаны кранаўшчык ДУП «ПМК-218» Сяргей Кунаш, які працуе на прадпрыемстве на кране КС-55727 з 2007 года. Досвед працы кранаўшчыка мае даўно: ў 1980 годзе будаваў яшчэ адзін з першых алімпійскіх  аб’ектаў у Беларусі — рэстаран «Нёман»  ў Стоўбцах, які стаў для яго першым аб’ектам у працоўнай біяграфіі. Далей былі будоўлі па ўсёй рэспубліцы. А за час працы  ў ПМК-218 Сяргею  Юльянавічу больш  за ўсё запомніліся будоўлі жылых дамоў.

— Мне вельмі падабаецца мая работа, — кажа ён.

— Калі бачыш, як ад зямлі паднімаюцца сцены дома, і ты разумееш, што ў гэта ўкладзены твае сілы, — цябе ахоплівае асаблівае і незабыўнае пачуццё

Асноўным заказчыкам будаўнічай прадукцыі ДУП «ПМК-218» з’яўляюцца ААТ «Грыцкевічы», «Райаграсэрвіс», «Юшавічы», а таксама шэраг іншых прадпрыемстваў горада і раёна.

На пытанне, што дапамагае «пээмкоўцам» заставацца ў прыярытэце ў заказчыкаў і вытрымліваць канкурэнцыю з іншымі будаўнічымі фірмамі, дырэктар прадпрыемства Ігар Цвірка адказаў, што гэта, у першую чаргу, нязменна высокая якасць выкананых работ, своечасовасць здачы збудаваных аб’ектаў, гарантыйнае абслугоўванне.

Пацвярджэннем гэтаму служыць тое, што з 2015 года па цяперашні час ДУП «ПМК-218» прымала ўдзел у будаўніцтве больш чым 150 аб’ектаў, сярод якіх — жылыя дамы, прамысловыя аб’екты, малочнатаварныя фермы і іншае. За працу па ўзвядзенні храма Узнясення Гасподняга ў Нясвіжы калектыў прадпрыемства быў узнагароджаны Архіерэйскай граматай, а у 2020 годзе атрымаў Дыплом Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па выніках працы за 2019 год.

Відавочна, што будаўнік — прафесія вечная і запатрабаваная. Больш за тое, гэта яшчэ і пакліканне, якое патрабуе творчага падыходу і неардынарных рашэнняў. Кожны будаўнік ганарыцца сваёй прафесіяй, паколькі ён выдатна разумее: яго праца неабходна для таго, каб людзей атачалі камфорт, зручнасць і прыгажосць.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!