Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 22 °C

Застрахаваць сябе ад трагічнай выпадковасці

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 29.10.2020

Адна з самых распаўсюджаных шкодных звычак — курэнне. Цыгарэты не толькі садзейнічаюць развіццю сардэчна-сасудзістых захворванняў і анкалогіі, але могуць стаць прычынай пажару. Непатушаная цыгарэта ў вядры для смецця, курэнне ў ложку, як правіла, прыводзяць да загарання. У агні часта гіне як сам курыльшчык, так і члены яго сям’і, знішчаецца маёмасць. Пры гэтым у большасці выпадкаў вінаватыя ва ўчыненні пажару знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.



Часта можна чуць: “Я хачу курыць, значыць, буду курыць. Дзе? Там, дзе захачу”. А вынікі такой бяздумнай матывацыі бываюць вельмі сумныя. Сведчанне таму — лічбы аператыўнай абстаноўкі, дзе прычынай пажару стала менавіта курэнне.

Каб застрахаваць сябе ад трагічнай выпадковасці, вельмі важна памятаць і выконваць некалькі простых правілаў бяспекі! Нельга курыць у памяшканні, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення. Недакурак можа выклікаць тленне мэблі, адзення, а чадны газ, які пры гэтым вылучаецца, атруціць арганізм. Курэнне ў ложку небяспечна нават у цвярозым стане, бо загаранне пасцельнай бялізны хутка выклікае апальванні, несумяшчальныя з жыццём. Выкідваючы недакурак у вядро са смеццем, патрэбна пераканацца, што ён затушаны. А лепш зусім яго туды не кідаць, для гэтага ёсць попельніца. Нельга выкідваць недакуркі з вокнаў і балконаў шматпавярховых жылых дамоў, бо іскра ад іх можа трапіць на іншы балкон і выклікаць загаранне. Ніколі не курыце непадалёку ад прадметаў і вадкасцей, лёгкіх на загаранне.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!