Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 8 °C

ААТ “БелАЗ” аднавіў пастаўкі кар’ернай тэхнікі запалярнага філіяла “Нарыльскі Нікель”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 22.10.2020

У аўтамабільным напрамку ААТ “БелАЗ” аднавіў пастаўкі кар’ернай тэхнікі запалярнага філіяла “Нарыльскі Нікель”, адгрузіўшы ў адрас прадпрыемства дваццаць кар’ерных самазвалаў “БелАЗ” грузападымальнасцю 55 тон.

Уся партыя кар’ерных сама-звалаў “БелАЗ-7555В” выраблена па тэхнічным заданні і спецыфікацыях, сфармаваных інжынерамі запалярнага філіяла на аснове вопыту працяглай эксплуатацыі такога абсталявання ў рэальных умовах горнай вытворчасці.



Можна з упэўненасцю сказаць, што дадзеная пастаўка ўнікальная. У другой палове жніўня атрымана тэхнічнае заданне на распрацоўку новай эксклюзіўнай камплектацыі, а ўжо ў пачатку восені БелАЗ прыступіў да вырабу 55-тонных кар’ерных самазвалаў. У верасні ў Краснаярскі край было адгружана 13 машын, а яшчэ 7 самазвалаў — у кастрычніку. Уся тэхніка адправілася па чыгунцы ў порт Дудзінка — адзіны ў свеце порт, які працуе ў рэжыме круглагадовай навігацыі ва ўмовах Крайняй Поўначы. Адсюль 55-тоннікі “БелАЗ” будуць накіраваны на месца зборкі і наступнай эксплуатацыі.

Кар’ерныя самазвалы “БелАЗ-7555В” у арктычным выкананні максімальна падыходзяць для эксплуатацыі ў суровых умовах Запаляр’я. Нават ва ўмовах тэмпературнага мінімуму, пры тэмпературы да мінус 50 градусаў. 55-тонныя машыны маюць высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі, эканамічныя ў выдатку паліва і змазачных матэрыялаў. Вадзіцельскія кабіны маюць эрганамічную сістэму кіравання, абсталяваны зручнымі сядзеннямі і кліматычнымі сістэмамі.

Новыя БелАЗы будуць ажыццяўляць транспарціроўку горнай масы ў паліцы і на тэхналагічныя перадзелы запалярнага філіяла, вываз адвальных металургічных перадзелаў, вырабляць адсыпкі будаўнічых пляцовак і г.д.

Каля 1 тысячы электрамабіляў плануюць вырабіць у СЗАТ “БелДжы” ў 2021 годзе. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько падчас форуму па развіцці электрамабільнасці “E-Mobility 2020”.

“Усіх цікавіць пытанне, калі ж мы пачнем вырабляць электрычныя машыны. Такія планы ёсць на 2021 год, — сказаў Сяргей Гунько. — Ёсць папярэдняя дамоўленасць аб тым, каб на базе “БелДжы” вырабіць першую тысячу электрамабіляў  Geely у цэнавай катэгорыі не больш за $ 30 тыс. Першыя пяць узораў дадзеных машын прахо-дзяць выпрабаванні ў Беларусі. Нас цікавяць іх паводзіны падчас маразоў. Папярэдне ёсць станоўчыя вынікі, нязначныя адхіленні будуць ліквідаваны”.

Форум па развіцці электрамабільнасці “E-Mobility 2020” адбыўся на мінулым тыдні ў Мінску. У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі Мінэнерга, ВА “Беларуснафта”, Мінпрама, Мінтранса, Мінпрыроды, Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама прадпрыемстваў і кампаній, дзейнасць якіх звязана з электратранспартам. Удзельнікі форуму абмеркавалі эфектыўнасць стымулюючых мер, прынятых у Беларусі для развіцця электратранспарту і зараднай інфраструктуры, а таксама пытанні, вырашэнне якіх можа садзейнічаць умацаванню патэнцыялу гэтага сегмента.

Дыскусіі былі арганізаваны па некалькіх тэматычных напрамках: прагноз развіцця рынку электра-транспарту і зараднай інфраструктуры ў Беларусі з улікам будучага запуску Беларускай атамнай электрастанцыі, прамысловы патэнцыял вытворчасці айчынных электрамабіляў, навуковыя распрацоўкі ў галіне электратранспарту, электрамабілі і аздараўленне гарадскога асяроддзя.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!