Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 7 °C

У фармаце канструктыўнага дыялога

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 29.10.2020

Дыскусійная пляцоўка па абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёнаў прайшла 28 кастрычніка на базе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, кіраўнікі арганізацый і грамадскі актыў Мінскай вобласці абмяркоўвалі шляхі развіцця мясцовага кіравання і самакіравання, ролю дэпутатаў пярвічнага звяна ў вырашэнні праблем вяскоўцаў.



Па словах Алега Яфрэмава, начальніка аддзела навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржкіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які выступаў мадэратарам сустрэчы, не заўсёды думкі сталічных жыхароў супадаюць з поглядамі людзей, якія жывуць і працуюць у рэгіёнах.

Дыялогавая пляцоўка дае магчымасць пачуць усіх і зразумець, куды рухацца далей. Не саромейцеся выказваць думкі, якія могуць ісці насуперак з іншымі пунктамі гледжання. Калі мы не будзем іх прамаўляць, за нас гэта зробіць нехта іншы, — сказаў Алег Яфрэмаў.

Падчас абмеркавання тэмы выхавання моладзі прагучала прапанова аб перафарматаванні работы БРСМ. Па словах удзельнікаў дыскусіі, мадэрнізацыя Саюза павінна закранаць усе яго структуры, нават да змены назвы. Прадстаўнікі мясцовых органаў улады зрабілі акцэнт на тым, што моладзь, незалежна ад адукацыі і сацыяльнага жыцця, павінна мець магчымасць рэалізаваць свае ідэі, атрымліваць фінансавую падтрымку і дапамогу ад мясцовых органаў улады.

Калі моладзь атрымае магчымасць рэалізоўваць свае ініцыятывы, яна зразумее, што яе чуюць, — адзначылі прысутныя.

Варта сказаць, што такога роду дыскусійныя пляцоўкі прайшлі ў кожным сталічным рэгіёне. Па выніках абмеркаванняў ўсе прапановы будуць сістэматызаваны, прааналізаваны і выкарыстаны для падрыхтоўкі да Усебеларускага Народнага сходу.

Фота і відэа ctv.by

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!