Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Скарысталіся льготамі і прэферэнцыямі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 04.11.2020

Прыватныя арганізацыі і прадпрыемствы Мінскай вобласці актыўна карыстаюцца падтрымкай, якая прадастаўляецца па ўказе №143. З агульнай колькасці зваротаў 99,1% — ад суб’ектаў прыватнай формы ўласнасці. Аб гэтым паведамілі ў камітэце эканомікі Мінаблвыканкама.

Выканаўчая ўлада на ўзроўні вобласці і раёнаў шмат працуе над рэалізацыяй норм указа №143 “Аб падтрымцы эканомікі”, каб падтрымаць суб’екты гаспадарання, якія больш за ўсё цярпець ад негатыўнага ўплыву эпідэміялагічнай сітуацыі.



“Указам №143 прадугледжаны льготы і прэферэнцыі для суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці ў частцы падаткаабкладання і арэндных адносін. У Мінскай вобласці задаволена 9202 звароту суб’ектаў гаспадарання, з іх у частцы падаткаабкладання — 9095, у частцы арэндных адносін — 107. З агульнай колькасці зваротаў 99,1% — ад суб’ектаў прыватнай формы ўласнасці”, — зазначылі ў камітэце.

Адтэрміноўкай, растэрміноўкай, падатковым крэдытам скарысталіся 87 суб’ектаў, з якіх 78 — прыватнікі. Льготу па падатку на нерухомасць і зямельнага падатку атрымалі 316 суб’ектаў, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці — 256. Прыватнікі склалі большасць сярод тых, хто атрымаў льготу па арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, — 100 з 109 суб’ектаў.

Акрамя таго, 8583 суб’екта атрымалі палёгку па адзіным падатку і 106 прыватнікаў — растэрміноўку па арэнднай плаце.

“Усяго сума прадастаўленых суб’ектам гаспадарання льгот і прэферэнцый склала звыш Br5,6 млн, з іх у частцы падаткаабкладання — Br5,1 млн, у частцы арэндных адносін — Br0,5 млн”, — дадалі ў камітэце.

Паралельна праводзіцца работа і па загаду №178 “Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый”. Рай- і гарвыканкамы задаволілі 58 заявак ад арганізацый вобласці на субсідыі для ажыццяўлення даплат работнікам да велічыні мінімальнай заработнай платы і выплаты абавязковых страхавых узносаў.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!