Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Восем прадпрыемстваў вобласці прызнаныя лідэрамі спажывецкага рынку 2020 года

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

На днях лепшыя прадпрыемствы краіны ўзнагародзілі Рэспубліканскай прэміяй «Лідэр спажывецкага рынку-2020». З іх восем — з Мінскай вобласці.

Барысаўскія папяровая фабрыка, прадпрыемства па вытворчасці маянэзаў, соусаў і кетчупаў і камбінат хлебапрадуктаў, Маладзечанскі мясакамбінат, Мар’інагорскае прадпрыемства па перапрацоўцы бульбы, Слуцкі сыраробны камбінат, Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод і цяплічны камбінат у Мачулішчах.



 

З гэтага часу ўсе яны атрымалі магчымасць пазначаць сваю прадукцыю спецыяльным знакам «Лідэр — 2020». Гэта ромб чырвонага колеру, стылізаваны пад элементы беларускага арнаменту. Тым самым падкрэсліваецца беларускае паходжанне тавару, які стаў на асноўных рынках нашай краіны сінонімам якаснага прадукту.

«Сёння вельмі важна заахвочваць і стымуляваць айчыннага вытворцу, знаходзіць лідэраў і дэманстраваць іх дасягненні, — сказаў старшыня аргкамітэта Прэміі, кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. — Сітуацыя ў эканоміцы няпростая. Але нашы лідэры здольныя і ў такіх складаных рынкавых умовах апярэджваць сваіх канкурэнтаў. Перш за ўсё, гэта кампаніі, якія вырабляюць рэальны прадукт, тыя, хто з’яўляецца асновай, падмуркам. А чым больш трывалы гэты падмурак, тым устойлівей будынак ўсёй нашай эканомікі».

Штогадовая Рэспубліканская прэмія «Лідэр спажывецкага рынку» ўпершыню была ўручана ў 2015 годзе. За шэсць гадоў яе лаўрэатамі сталі больш за 150 беларускіх прадпрыемстваў. Многія ўладальнікі Прэміі былі ўдастоены яе не адзін раз, што сведчыць аб стабільна высокай якасці іх тавараў і паслуг.

Лаўрэаты Прэміі вызначаюцца экспертным саветам, які складаецца з вядучых прадстаўнікоў бізнес-супольнасцяў, органаў дзяржаўнай улады, мас-медыя і навукі.

«НН».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!