Сёння, 5 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Невялікі снег прагназуецца ў першай палове дня. Вецер — паўночна-заходні — да 6 м/с. Удзень — -9…-7 °С, ноччу — -13…-12 °С.
У суботу — яснае надвор’е, удзень магчымы невялікія ападкі ў выглядзе снегу. Паўночны вецер — да 5 м/с. Дзённая тэмпература складзе 11…10 градусаў ніжэй за нуль, уначы — -16…-15 °С.
У нядзелю, 7 лютага, будзе хмарна, на працягу дня чакаецца снег. Удзень — 13…12 градусаў са знакам “-”. Вецер — усходні — 5 — 7 м/с. Ноччу — -14…-13 °С.
Пачатак тыдня будзе суправа-джацца ападкамі ў выглядзе снегу, месцамі магчымыя завірухі, усходні вецер падымецца да 10 м/с, парывы — да 14. Дзённая тэмпература — 12…11 градусаў марозу, ноччу — -14…-13 °С.
“НН”.