Сёння, 9 лютага, раніцай сіноптыкі перадаюць моцны снег. Удзень і ноччу — -11…-10 °С. Вецер — усходні — 8 — 10 м/с, парывы — да 14.
У сераду чакаецца пераменная воблачнасць і невялікі снег, раніцай — туман. Дзённая тэмпература 11…10 градусаў ніжэй за нуль. Паўночна-ўсходні вецер — да 6 м/с. Уначы — 13…11 градусаў са знакам “-”.
У чацвер, 11 лютага, на працягу дня прагназуецца моцны снег. Удзень і ўначы — -11 °С. Вецер — паўночна-ўсходні — да 12 м/с, з парывамі — да 18.
“НН”.