Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

Да сяўбы — у поўнай гатоўнасці

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.02.2021

Павел Крэнь працуе ў ДП “ЭБ “Свеклавічная” ўжо 9 гадоў. За ім замацаваны кормаўборачны камбайн “Джон Дзір”, на вясновых палявых работах ён працуе на трактары “Беларус-1523”. У дзень, калі быў зроблены здымак, Павел Іванавіч якраз заканчваў падрыхтоўку свайго  “Джон Дзіра”, які ўжо амаль што быў гатовы да эксплуатацыі. Таксама даведзена ім да ладу і сеялка да трактара.



Як адзначыў галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Бубноўскі, Павел Крэнь ужо не першы год выходзіць пераможцам ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве, на яго заўсёды можна паспадзявацца — не падвядзе. Ён падае добры прыклад таварышам па працы і як адказны работнік, і як добры сем’янін.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!