Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

М.А. Салавей: “У Беларусі ўсё будзе добра!”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дырэктар

ААТ “Гарадзея”

Мікалай Салавей падзяліўся

з рэдакцыяй “НН” уражаннямі

ад вялікага форуму,

у якім ён прымаў

удзел у складзе

дэлегацыі раёна.

— Для мяне гэта ўжо другі Усебеларускі народны сход, у якім я меў гонар удзельнічаць. Здаецца, зусім нядаўна, у 2016-м годзе, праходзіў V Усебеларускі народны сход, да якога наша гаспадарка падышла з занясеннем на рэспубліканскую Дошку Гонару. Адышла ў гісторыю мінулая пяцігодка, настаў час ставіць новыя задачы.



Як чалавек, які яшчэ застаў час савецкіх пяцігодак, і прадстаўнік сельскагаспадарчай вытворчасці, я магу параўноў-ваць тое, што было, і тое, што стала. Мы прайшлі вельмі вялікі шлях ад пачатку станаўлення новай Беларусі. Калі пры Савецкім Саюзе надой у 5000 кілаграмаў і ўраджайнасць у 50 цэнтнераў з гектара былі паказчыкамі, дастойнымі звання Героя Сацыялістычнай працы, то за 26 гадоў апошніх гадоў яны сталі звычайнай практыкай.

Калі я прымаў гаспадарку, у нас было 4 з паловай тысячы галоў буйной рагатай жывёлы (у тым ліку — 500 галоў дойнага статку), зараз яе — 8 з паловай тысяч, што ў два разы больш (з іх 1400 — дойнага), а на ўласных падворках колькасць кароў зменшылася з 450 да 20, што гаворыць аб паляпшэнні ўзроўню жыцця людзей. Карова пера-стала быць галоўнай карміцелькай сялянскай сям’і. Гэта роля перамясцілася з асабістага падворка на грамадскі, на якім дзякуючы сучаснай тэхніцы і інтэнсіўным тэхналогіям удаецца дасягаць у некалькі разоў большай прадуктыўнасці жывёлы.

Увогуле, “Гарадзея” мае высокі паказчык шчыльнасці жывёлы на гектар зямлі, што стала магчымым дзякуючы даступным крэдытам і правільнай эканамічнай палітыцы ў адносінах да сельскай гаспадаркі. Перад маімі вачыма прайшло абнаўленне парка аўтамабіляў і сельгасмашын: напрыклад, кормаўборачная тэхніка ў нас уся самай сучаснай вытворчасці.

Пашыраецца ў нас і зона аграгарадкоў — за час маёй работы ў “Гарадзеі” гаспадарка купіла 50 дамоў для людзей, якія жадаюць працаваць на зямлі, і было пабудавана 30 новых катэджаў.

Нельга не ўзгадаць і тое, што мы зараз ездзім па добрых дарогах і каля кожнай фермы стаяць легкавыя машыны, на якіх прыязджаюць на работу нашы працаўнікі. Усё гэта трэба цаніць і развіваць, і, разам з тым, думаць, як палепшыць дабрабыт нашых людзей, каб раўняцца на самыя развітыя эканомікі свету.

У гэтым былі зацікаўлены і Прэзідэнт, і ўсе ўдзельнікі сходу, таму што відавочна, што перамены неабходны — станоўчыя, прадуманыя, паступовыя.

Нездарма на вялікім усенародным форуме гучала інфармацыя аб тым, што на працягу бягучага года будуць разглядацца прапановы адносна канстытуцыйнай рэформы, і да канца 2021-га альбо ў пачатку 2022 года (паступіла прапанова правесці рэферэндум адначасова з выбарамі дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў) у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь будуць унесены змены.

Адным словам, галоўнае, што я вынес з VІ Усебеларускага народнага сходу — гэта аптымізм, веру ў наш народ і ўпэўненасць у тым, што ў Беларусі ўсё будзе добра!

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!