Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў эстафеце на “Мінскай лыжні”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Каманда Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

13 сакавіка перамагла

ў эстафетнай гонцы Рэспубліканскага зімовага

спартыўнага свята “Мінская лыжня-2021”, якое прайшло ў РЦАП

па зімовых відах спорту “Раўбічы”.

У складзе эстафетнага квартэта разам з кіраўніком дзяржавы, які завяршаў гонку, выступілі Святлана Канашэнка, Людміла Калін-чык, Мікалай Лукашэнка.



Другое і трэцяе месца занялі каманды Віцебскага і Брэсцкага аблвыканкамаў.

У эстафеце біятлоннай гонкі 4 па 2 км разам з камандай кіраўніка дзяржавы прынялі ўдзел каманды Адміністрацыі Прэзідэнта, Апарату Савета Міністраў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, КДК, аблвыканкамаў.

Размаўляючы пасля цырымоніі ўзнагароджання з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка падзяліўся эмоцыямі пасля перамогі сваёй каманды. “Перамагаць заўсёды цяжка. Тым больш, калі за табой сочаць, прабачце за нясціпласць, мільёны розных вачэй, — сказаў Прэзідэнт. — Для мяне цяжка, вельмі цяжка. Але людзям добра. Такі мой лёс. Мая задача — рабіць людзям добрае”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на свята прыехала вя-лікая колькасць балельшчыкаў, усе яны ад душы пад-трымлівалі свае каманды. Гэта прыемна, прызнаўся ён, хоць часам і адцягвае ўвагу ад гонкі. “Я падумаў аб тым, што калі будзе гэта стральба, лепш цішыня, чым шум. І нават на фінішы: па свежай трасе фінішуеш (розніца вялікая для лыжніка) і звяртаеш увагу на трыбуны — ледзь не ўпаў там. Таму ўсяляк бывае”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!