Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Майстэрства дапамагаць людзям

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

У былыя часы героем лічыўся той, хто здзяйсняў высакародныя ўчынкі. Гэта нашы продкі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны, не шкадуючы сябе, набліжалі час Перамогі. Героямі можна таксама назваць і дактароў, што ратуюць людскія жыцці, і настаўнікаў, што шляхам выхавання фарміруюць асобу, што будзе здольная на высакародныя і смелыя ўчынкі, і будаўнікоў, што ўзводзяць прыгожыя будынкі, і хлебаробаў, якія вырошчваюць добры ўраджай. Але ёсць прафесія, якая аб’яднала ў сабе і псіхолага, і сябра, і доктара, і яшчэ шмат іншых прафесій. Гэта прафесія — спецыяліст па сацыяльнай рабоце.



Сацыяльная праца не толькі і не столькі прафесія, але і стан душы. Гэта прафесія становіцца справай жыцця толькі тых, хто гатовы самааддана працаваць для людзей, якія з-за хваробы ці сталага ўзросту не могуць абысціся без дапамогі.
Прафесія сацыяльнага работніка ў першую чаргу патрабуе высокага ўзроўню гуманнасці, умення суперажываць чужому гору. Асобасныя якасці павінны таксама ўключаць прыстойнасць, сумленнасць, бескарыслівасць. Для атрымання жаданых вынікаў работнік павінен быць мэтанакіраваным, працавітым і адказным. Усе гэтыя рысы характару можна адрасаваць прыгожай, чулай, працавітай, душэўнай жанчыне — Галіне Міхайлаўне Рыштоўскай. Галіна Міхайлаўна ўжо некалькі гадоў працуе сацыяльным работнікам у вёсцы Грыцкевічы. Для яе характэрна таксама спачуванне і цярпенне, чуласць і душэўная цеплыня, уменне зразумець кожнага чалавека, выслухаць, дапамагчы, падтрымаць. Яна цяпло сваёй душы аддае іншым людзям, дапамагае ім знайсці ўпэўненасць, дае магчымасць весці паўнацэннае жыццё. Для гэтай жанчыны ніколі неабыякава людское гора, яна не лічацца ні з часам, ні з сіламі. Галіна Міхайлаўна своечасова прынясе прадукты харчавання, лекі, прамысловыя тавары, дапаможа ў атрыманні медыцын-скага абслугоўвання, арганізуе быт, выкананне розных плацяжоў, маральную падтрымку для сваіх падапечных.
Праца людзей гэтай прафесіі непрыкметная і вельмі цяжкая. Дзякуй вам за цяпло і дабрыню, за сардэчнасць і ўсмешкі, за ваша велізарнае сэрца і гнуткі графік працы.
Ірына КАСЦЮК,
г.п.Гарадзея.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!