Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

На нарадзе ў Прэзідэнта абмеркаваны ІТ і фінансы

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Праекты прававых актаў, накіраваных на спыненне незаконных фінансавых аперацый у сферы высокіх тэхналогій, былі абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

“Я запрасіў вас, каб выпрацаваць рашэнні, якія стаяць на стыку двух светаў — лічбавага і фінансавага”, — сказаў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы нараду. Ён заўважыў, што яшчэ два дзясяткі гадоў таму фінансы і ІТ-індустрыя жылі кожны сваім жыццём. “Але сёння сусветныя тэндэнцыі такія, што “лічба” ў літаральным сэнсе пра-нікае ў кожны дом. Дзеянні, а часам і проста публічныя заявы кіраўніцтва лічбавых гігантаў сталі істотна ўплываць на традыцыйныя галіны: аўтамабілебудаванне, транспарт, лагістыку, паслугі, касмічныя распрацоўкі і гэтак далей”, — акрэсліў сітуацыю Прэзідэнт.



“У некаторых краінах інструменты ІТ-карпарацый актыўна і непрыкрыта выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах (нам гэта знаёма). Тыя, хто выпусціў усе гэтыя працэсы з-пад кантролю, цяпер пажынаюць адпаведныя плады”, — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што на нарадзе будзе разглядацца адна са сфер, куды лічбавая трансфармацыя пранікла вельмі глыбока, — фінансавыя адносіны. “Выкарыстанне лічбавых знакаў (токенаў) і крыптавалют стала звычайным у многіх краінах свету. Іх прымаюць у якасці дадатковага плацежнага сродку нараўне з традыцыйнымі грашамі. У 2017 го-дзе мы першыя ў свеце спецыяльным дэкрэтам стварылі прававыя ўмовы для развіцця гэтых тэхналогій у Беларусі”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

За тры гады напрацавана канкрэтная практыка, атрыманы рэальны вопыт, адзначыў беларускі лідар.

Другі блок пытанняў, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, звязаны з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій для пашырэння магчымасцей развіцця. Прэзідэнт прапанаваў удзельнікам нарады выказацца, што і як можна палепшыць у прававым полі, каб незадзейнічаны сусветны капітал мог знайсці сваё прымяненне ў беларускім сегменце сусветнага ІТ-рынку.

У якасці яшчэ аднаго блока пытанняў на нарадзе кіраўнік дзяржавы абазначыў праблемы лічбавага развіцця краіны. Паводле яго слоў, па гэтай тэматыцы рыхтуецца комплексны ўказ. Гэты дакумент дасць магчымасць сканцэнтраваць існуючыя рэсурсы на некалькіх ключавых напрамках, стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгулявання, максімальна выкарыстоўваць вопыт Кітая ў пабудове лічбавага грамадства.

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!