Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

На працягу двух апошніх тыдняў адбыўся выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы Нясвіжскага райвыканкама

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 29.03.2021

На працягу двух апошніх тыдняў адбыўся выезд інфармацыйна-прапагандысцкай

групы Нясвіжскага райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Балцянковым

на некаторыя прадпрыемствы раёна.

Падчас гутаркі на Нясвіжскім заводзе медыцынскіх
прэпаратаў. У прэзідыуме — намеснік старшыні
Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў,
пракурор Нясвіжскага раёна Віталій Галубовіч, дырэктар Нясвіжскага завода медпрэпаратаў Генадзь Жывень



17 сакавіка група наведала СП ТАА “Фармлэнд”, 23 і 25 сакавіка — Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання і Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў адпаведна, дзе члены групы сустрэліся з адміністрацыяй, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і іншымі работнікамі калектываў. У розныя дні ў склад групы ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Ксяневіч, начальнік Нясвіжскага РАУС Аляксандр Юрчанка, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Нясвіжскай ЦРБ Галіна Сікірыцкая, урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Губенка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Цвірко. Таксама ў рамках графіка выступленняў пракурорскіх работнікаў органаў пракуратуры Мінскай вобласці ў арганізацыях (установах) вобласці па пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі перад прысутнымі на прадпрыемствах выступіў пракурор раёна Віталій Галубовіч.

Прыемнай для прысутных стала навіна аб хуткім адкрыцці КТ-кабінета ў Нясвіжскай ЦРБ, дзіцячай пляцоўкі ля раённага цэнтра культуры, а таксама аб рабоце над праектам па будаўніцтве райпаліклінікі.

Аб выніках работы за мінулы год і пастаўленых задачах на бягучы расказала Ірына Ксяневіч. У прыватнасці, яна паведаміла аб будаўніцтве новага гандлёвага аб’екта ў Нясвіжы, жылля ў горадзе і раёне, сельскагаспадарчых памяшканняў, мадэрнізацыі і будаўніцтве некаторых аб’ектаў у прамысловай сферы. Расказала аб памеры заработнай платы ў 2020 годзе ў розных галінах эканомікі, аб працэнтах яе росту ў 2021-м і іншых аспектах сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёна. Па выніках работы за 2020 год Нясвіжскі раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару, якая адкрыецца 1 мая ў Мінску.

Прадстаўнікі ўстаноў аховы здароўя распавялі прысутным аб каранавірусе, яго сімптомах і наступствах, аб супрацьвіруснай вакцыне, пацыентах, якім яна супрацьпаказана.

Далі інфармацыю, што прывіўкі праводзяцца на бясплатнай аснове ў асобным, спецыяльна абсталяваным кабінеце (больш падрабязную інфармацыю, якая датычыцца гэтага пытання, можна знайсці ў №№15,16 нашага выдання).

Да гэтага часу ў першую чаргу прывіваліся медыкі, педагогі, работнікі сацыяльнай сферы, са слоў медыкаў, ускладненняў не выяўлена. У хуткім часе атрымаць прывіўку зможа любы жадаючы. Запісацца на яе ў раённай установе аховы здароўя можна як анлайн (на галоўнай старонцы сайта Нясвіжскай ЦРБ у раздзеле “Запісацца на вакцынацыю ад COVID-19”) так і па тэлефоне 6-56-47. Медыкі ў чарговы раз напомнілі аб гігіенічных нормах і правілах, пажадалі прысутным быць здаровымі і берагчы сваіх блізкіх.

На Нясвіжскім заводзе дзіцячага харчавання

Аб выніках работы за мінулы год, статыстычных дадзеных, раскрыцці злачынстваў на тэрыторыі раёна далажыў Аляксандр Юрчанка. Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні ён звярнуў на злачынствы, якія ўчыняюцца ў сетцы Інтэрнэт і датычацца ашуканскіх дзеянняў з боку так званых “супрацоўнікаў банка”. Аляксандр Аляксандравіч прывёў канкрэтныя выпадкі ашуканства, назваў колькасць пацярпелых, заклікаў прысутных (а ў іх асобе — іх родных, знаёмых) быць асцярожнымі, ні ў якім разе не паведамляць інфармацыю сваёй банкаўскай карткі, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю. Таксама начальнік РАУС закрануў тэмы сямейна-бытавых адносін, п’янства за рулём, правілы паводзін у грамадстве, напомніў аб крымінальнай адказнасці за тыя ці іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

Сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы з супрацоўнікамі СП ТАА “Фармлэнд”

Як патлумачыў пракурор раёна Віталій Галубовіч, удзел у незаконных мерапрыемствах, пікетаваннях, уцягванне непаўналетніх у іх, з’яўляюцца супрацьзаконнымі. Так як на сённяшні дзень гэта праблема з’яўляецца актуальнай, Віталій Іванавіч папрасіў прысутных данесці інфармацыю да калег, родных і блізкіх. Таксама пракурор раёна звярнуў увагу на праяўленне грамадзянамі экстрэмісцкіх дзеянняў (паведамленняў аб мініраванні адміністрацыйных будынкаў, устаноў адукацыі, чыгуначных шляхоў і іншых аб’ектаў), аб абразе супрацоўнікаў праваахоўных органаў, кіберзлачынствах, прывёў некаторыя прыклады правапарушэнняў. А ўсё супрацьпраўнае нясе за сабой пакаранне — штрафы (ад 30 да 1000 базавых велічынь, у залежнасці ад віду правапарушэння), грамадскія работы, арышт і іншае. Віталій Галубовіч прызваў да здзяйснення абдуманых учынкаў. Таму, перш чым парушыць закон, патрэбна падумаць аб адказнасці, якую прыдзецца несці.

Прысутныя змаглі задаць членам групы пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць адказы.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!