Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 10 °C

Увага! Пажаранебяспечны перыяд блізка!

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Вясна ўступае ў свае правы і ў сталічнай вобласці ўжо фіксуюцца выпадкі загарання сухой расліннасці. На сённяшні дзень вельмі актуальным з’яўляецца пытанне вясновага пажаранебяспечнага перыяду.

Прадпрымальныя гаспадары падыходзяць да новага дачнага сезону пасля зімовай “спячкі” з адмысловай стараннасцю і бяруцца за падрыхтоўку сваіх сядзіб і агародаў. На жаль, такая ініцыятыва грамадзян разам з няведаннем, а часам і простым нежаданнем выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, прыносіць, калі так можна выразіцца, свой “плён”: ад выпальвання сухой расліннасці і смецця згараюць дамы і іншыя пабудовы, у якія ўкладзены не толькі істотныя матэрыяльныя сродкі, але і шматгадовая старанная праца.



Улічваючы небяспеку такой з’явы, як агонь, і магчымасць яго хуткага распаўсюджвання на вялікія адлегласці пры парывах ветру, у чарговы раз выратавальнікі нагадваюць аб наступствах выпальвання сухой расліннасці, спальванні смецця і развядзенні вогнішчаў:

— Ніколі не выпальвайце траву: акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечнымі і для чалавека.

— Калі заўважылі пажар — не праходзьце міма: магчыма загаранне вы зможаце патушыць самастойна. Полымя можна збіваць галінкамі дрэў ці засыпаць пяском. Патушыўшы загаранне, не пакідайце месца да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не ўспыхне зноўку. Калі разумееце, што загаранне патушыць самастойна немагчыма — тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.

— Паліць смецце на сваім участку можна, але пры гэтым патрэбна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Дарэчы, рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор’е. Вогнішча варта разводзіць як мага далей ад пабудоў, лесу і сцірт саломы і сена. Пад рукой трэба мець вядро з вадой, рыдлёўку і граблі. Таксама нельга забываць пра захаванне бяспечных адлегласцей — 8 метраў ад пабудоў, 20 метраў ад лесу і 30 — ад сцірт саломы ці сена. Мангал ці грыль усталёўваюць на адлегласці як мінімум 2 метры ад пабудоў.

Як паказвае вопыт мінулых гадоў, у большасці выпадкаў ад агню гінуць людзі сталага ўзросту, якія пры спальванні смецця на сваіх прысядзібных участках не разлічвалі свае сілы ў кантролі над агнём. Літаральна за хвіліну на першы погляд кантраляванае гарэнне можа ператварыцца ў пажар, у якім вы самі можаце сур’ёзна трапіць у вельмі страшную сітуацыю.

Ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць, што выпальванне сухой расліннасці і траў на корані катэгарычна забаронена. Акрамя таго, трэба ведаць і памятаць, што за парушэнне гэтай забароны прадугледжана  адміністрацыйная адказнасць.

”НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!