Меню
Курс $  3.05 | €  3.52 | ₽100  3.8 |
Погода 3 °C

Каб пазбегнуць трагедый

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.04.2021

Вясна… Пара года, калі ўсё навокал абуджаецца, квітнее і радуе вока прыгажосцю і чысці-нёй. Аднак вельмі часта менавіта ў пагоні за чысцінёй мы можам запамятаваць пра бяспеку… Выпаліць сухую траву, спаліць смецце, не задумваючыся пры гэтым пра правілы пажарнай бяспекі або спадзеючыся на знакамітае «пранясе», — гэта мы можам! Менавіта з мэтай прадухілення бяды з-за выпальвання сухой расліннасці або спальвання смецця з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі раёна.



Сустракаючыся з насельніцтвам, ратавальнікі нагадваюць пра пажарную бяспеку, а ў якасці «дапаможных фактаў» прыводзяць прыклады людской халатнасці, якая ўжо прывяла да трагічных выпадкаў. Большасці грамадзян такіх тлумачэнняў дастаткова. Але ёсць людзі, якія, нягледзячы на папярэджанне, працягваюць парушаць правілы пажарнай бяспекі, лічачы, што «да сённяшняга дня мінала..і надалей усё будзе добра».

І менавіта такая самаўпэўненасць грамадзян часцей за ўсё і прыводзіць да трагедыі. Дык, можа, не чакаць бяды, а зрабіць правільныя высновы з трагічных выпадкаў, каб не апынуцца ў ліку пацярпелых?

Выпальванне сухой расліннасці забаронена ў любым выпадку! Спальваць смецце можна на сваім участку пры захаванні бяспечнай адлегласцi ад будынкаў. Пры гэтым неабходна абкапаць пляцоўку для вогнішча, падабраць бязветранае надвор’е, пастаянна трымаць на кантролі працэс гарэння, мець пад рукой сродкі тушэння.

Нясвіжскі РАНС ў чарговы раз нагадвае: памятайце: ваша бяспека — у вашых руках!

«НН».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!