Сёння, 9 красавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без ападкаў. Удзень — 6…9 градусаў цяпла. Вецер — паўднёва-заходні — 7 — 9 м/с, парывы — да 14. Ноччу — 2…4 градусы цяпла.
У суботу сіноптыкі абяцаюць воблачнасць з праясненнямі, таксама без ападкаў. Дзённая тэмпература — 11…14 градусаў са знакам “+”. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Уначы — +5…+7 °С.
11 красавіка прагназуецца малавоблачнае надвор’е, без дажджу і снегу. Удзень — +15…+18 °С. Паўднёвы вецер — 7 — 9 м/с, з парывамі — да 15. Ноччу — +7…+9 °С.
У панядзелак, 12 красавіка, малавоблачны характар надвор’я захаваецца, як і паказчыкі ветру. Дзённая тэмпература складзе 15…18 градусаў вышэй за нуль, уначы — +5…+8 °С.
“НН”.