Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 7 °C

Аб аптымізацыі сеткі загранустаноў

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 07.04.2021

У Беларусі разглядаюць пытанне аптымізацыі сеткі загран-устаноў. Яно вынесена на нараду ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

“Нам трэба абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў дзейнасці Міністэрства замежных спраў з асаблівым акцэнтам на тэму аптымізацыі нашай дыпламатычнай прысутнасці за мяжой”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Пры гэтым ён прапанаваў паглядзець шырэй на гэтыя пытанні і абмеркаваць работу МЗС у цэлым, а таксама ўзаемаадносіны з суседзямі. “Мы чамусьці канцы ў ваду пачынаем хаваць, калі размова ідзе пра Міністэрства замежных спраў. Касякоў там больш, чым дастаткова, і гэта мы бачылі ў другой палове мінулага года. Таму трэба адкрыта абмяркоўваць гэтыя пытанні, бачыць вострыя пытанні. Не проста дэманстраваць, а наводзіць парадак там”,— заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Відавочна, што дружалюбнай для нас з’яўляецца тая краіна, дзе пакупнік галасуе сваім рублём, доларам або еўра за беларускі тавар ці паслугу, а ўрад гэтаму не перашкаджае, а, наадварот, садзейнічае”, — заявіў Прэ-зідэнт.

На гэты момант інтарэсы Беларусі за мяжой прадстаўляюць 70 загранустаноў у 58 краінах, на долю якіх прыпадае амаль 97 працэнтаў экспарту і 76 працэнтаў замежных інвестыцый. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у цэлым сістэма органаў дыпламатычнай службы дае магчымасць вырашаць пастаўленыя задачы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што мінулы год стаў выпрабаваннем на трываласць не толькі ўлады, але і дыпламатычных кадраў, якія павінны дзейнічаць выключна ў інтарэсах сваёй краіны.

На яго думку, у краінах, з якімі Беларусь наладзіла цесныя эканамічныя сувязі, неабходна “сабраць пад дахам пасольства” ганд-лёвых прадстаўнікоў. Такім чынам іх работа будзе структуравана і ў іх з’явіцца дадатковая магчымасць наладжваць адносіны з мясцовымі ўладамі.

Перад удзельнікамі нарады кіраўнік дзяржавы паставіў некалькі пытанняў: якія задачы прапануецца вырашыць адкрыццём новых пасольстваў, якая будзе іх штатная колькасць і за кошт якіх рэзерваў яе будуць фарміраваць, якія падставы ёсць для закрыцця дыппрадстаўніцтваў у прапанаваных МЗС краінах?

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што беларускія прадстаўніцтвы за мяжой вырашаюць не толькі палітычныя і эканамічныя задачы. Яны прызначаны падтрымліваць грама-дзян, дапамагаць ім у складаных сітуацыях, як гэта было ў час пандэміі, калі беларусы не маглі вярнуцца на радзіму з-за таго, што спыніліся зносіны ў свеце.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў абмяняцца меркаваннямі па асобных пытаннях знешняй палітыкі.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!