Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

Пасадка дрэваў на малой радзіме

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку, які ў гэтым годзе праводзіўся 17 красавіка.

Кіраўнік дзяржавы працаваў на сваёй малой радзіме — у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Брыгада на суботніку на чале з Аляксандрам Лукашэнкам займалася добраўпарадкаваннем і азеляненнем тэрыторыі вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праводзіцца папулярны фестываль “Александрыя збірае сяброў”.



Выбар гэтага месца на беразе Дняпра асабліва сімвалічны ў Год народнага адзінства, паколькі яно заўсёды было месцам дружбы і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей і культур. Тут, на гандлёвым шляху “з варагаў у грэкі”, праходзілі кірмашы і народныя гулянні, фарміравалі-ся традыцыі добрасуседства, чаго цяпер іншым часам востра не хапае ў адносінах паміж краінамі. Працягам гэтай слаўнай гісторыі стала правядзенне фестывалю — каля моста, які звязвае не толькі два блізкія сэрцу Аляксандра Лукашэнкі населеныя пункты — Александрыю і Копысь, але таксама Магілёўскую і Віцебскую вобласці.

Цяпер гэты маляўнічы куток Беларусі ўпрыгожаць высаджаныя дубы, рабіны і кустоўе. У будучым яны стануць яскравым напамінам не толькі пра добрую традыцыю праводзіць суботнікі, але таксама пра міралюбную палітыку і працавітасць беларускага народа, сімвалам клопату пра экалогію і прыгажосць роднага краю.

Пасля прыбыцця да месца правядзення суботніка Аляксандр Лукашэнка прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі і распісаўся ў адпаведным журнале.

Ён прыгадаў, як у гэтым месцы, дзе цяпер стаіць сучасны мост, у гады яго дзяцінства была пераправа цераз Днепр. На процілеглым баку ракі — пасёлак гарадскога тыпу Копысь. Менавіта на яго прыкладзе ў свой час па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася мадэрнізацыя такіх населеных пунктаў па ўсёй краіне. Без празмернасцей, па-гаспадарску.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што стаіць задача ў такіх населеных пунктах за мінімальны кошт выдзяляць участкі для жадаючых пабудаваць сабе дом. “Так павінна быць усюды. Але паглядзім, ці так гэта”, — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нязменна прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх суботніках і заўсёды падкрэслівае важнасць захавання традыцыі правядзення такіх мерапрыемстваў. Як правіла, кіраўнік дзяржавы працуе на знакавых будаўнічых аб’ектах, добраўпарадкаванні тэрыторый і высадцы дрэў.

Напрыклад, за апошнія гады суботнікі з удзелам Прэзідэнта прайшлі на будаўніцтве новага будынка Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу “Чыжоўка-Арэна”, аквапарка “Лебядзіны”, новых радзільнага дома і дзіцячай паліклінікі ў Мінску, Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

Па  інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!